Рохэмптанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Roehampton | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Roehampton |
Заснаваны | 1841 |
Год рэарганізацыі | 2004 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лондан |
Сайт | roehampton.ac.uk |
![]() |
Рохэмптанскі ўніверсітэт (англ.: University of Roehampton) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Рохэмптанскі ўніверсітэт, раней вядомы як Рохэмптанскі інстытут вышэйшай адукацыі, размешчаны на трох асноўных аб'ектах у мясцовасці Рохэмптан у лонданскім раёне Уондсворт. У 2004 годзе інстытут стаў універсітэтам. У 2011 годзе ён быў перайменаваны ў Рохэмптанскі ўніверсітэт.
Універсітэт з'яўляецца адным з універсітэтаў, створаных пасля 1992 года. Ён з'яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі.
ВНУ складаецца з чатырох каледжаў, вакол якіх засяроджана асноўная актыўнасць: Каледж Дыгбі Сцюарт, Каледж Фробель, Каледж Саўтлендс і Уайтлендс каледж.