Славутасць | |
Рудальфінум | |
---|---|
50°05′24″ пн. ш. 14°24′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс[1] |
Архітэктар | Ёсеф Зітак[d] і Ёсеф Шульц[d] |
Дата заснавання | 1876 |
Сайт | rudolfinum.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рудальфінум (чэшск.: Rudolfinum) — канцэртная і выставачная зала (галерэя) у цэнтры Прагі, на плошчы, якая носіць цяпер імя Яна Палаха. Быў адкрыты 7 лютага 1885 г.. Названы ў гонар наследнага прынца Аўстра-Венгерскай імперыі Рудольфа, які ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Будынак быў узведзены ў якасці дару Ашчаднага банка Чэхіі гораду Прага і чэшскаму народу. Архітэктары — Ёзэф Зітэк і Ёзэф Шульц.
У 1918—1939 гг. Рудальфінум служыў залай пленарных пасяджэнняў парламента Чэхаславакіі.
Існуе легенда, што падчас Другой Сусветнай вайны Гітлер загадаў прыбраць з Рудальфінума статую Мендэльсона з-за нацыянальнасці кампазітара, але каля скульптур не было подпісаў і салдаты, якія арыентаваліся "па самым вялікім носе" ледзь было не скінулі з п'едэстала статую Вагнера. Памылку заўважылі, салдат (па адной з версій) расстралялі, а Вагнера вярнулі на месца. Статую Мендэльсона пасля гэтага паспелі схаваць, так што галерэя Рудальфінума не пацярпела.
Рэканструяваны ў 1990—1992 гг. У цяперашні час з'яўляецца асноўнай канцэртнай пляцоўкай Чэшскага філарманічнага аркестра.