Рудольф Алаберт

Рудольф Алаберт
эст.: Rudolf Allabert
Дата нараджэння 3 верасня 1939(1939-09-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2011(2011-03-10)[1] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 0019826

Рудольф Алаберт (эст.: Rudolf Allabert; 3 верасня 1939, Гатчына — 10 сакавіка 2011, Талін) — эстонскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр і педагог. Заслужаны артыст Эстонскай ССР (1980).

Нарадзіўся ў 1939 годзе ў Гатчыне, скончыўшы сярэднюю школу ў Ракверэ пачаў працаваць на фабрыцы, а па вечарах у 1957—1959 гадах вучыўся ў навучальнай студыі Ракверскага тэатра, у 1959—1961 гадах быў акцёрам гэтага тэатра. У 1961 годзе паступіў на акцёрскі факультэт Талінскай дзяржаўнай кансерваторыі (майстэрня Вальдэмара Панса), які скончыў у 1965 годзе.

У 1965—1993 гадах — акцёр, а з 1986 года — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Эстонскай ССР, разам са сваім настаўнікам Вальдэмарам Пансам і шэрагам акцёраў лічыцца заснавальнікам гэтага тэатра. Адначасова ў 1977—2011 гадах выкладаў на мастацтвазнаўчым факультэце Талінскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1986 года дацэнт.

У кіно з 1967 года, як акцёр зняўся ў амаль 30 фільмах кінастудыі «Талінфільм» і кінастудый СССР, найбольш вядомы галоўнай роляй у фільме «Людзі ў салдацкіх шынялях» (1968), таксама выканаў галоўныя ролі ў фільмах «Ён быў не адзін» (1969), «Гняздо на ветры» (1979), «Таран» (1982).

Член Тэатральнага саюза Эстонскай ССР з 1966 года, у 1980 годзе прысвоена званне «Заслужаны артыст Эстонскай ССР». У 2004 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Белай зоркі 4-га класа.

Памёр у 2011 годзе ў Таліне, пахаваны на Лясных могілках.

Зноскі

  1. а б Rudolf Allabert // (unspecified title)