Рыгор Іванавіч Бутакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1820 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1882 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Ivan Butakov[d] |
Дзеці | Alexander Butakov[d] і Mariya Grigoryevna Butakova[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Іванавіч Бутакоў (руск.: Григорий Иванович Бутаков; 27 верасня (9 кастрычніка) 1820, Рыга — 31 мая (12 чэрвеня) 1882, Санкт-Пецярбург) — расійскі ваенна-марскі і дзяржаўны дзеяч, адмірал, даследчык Чорнага мора, заснавацель тактыкі паравога браненоснага флота.
Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1836). З 1837 года — на Чарнаморскім флоце. У 1847—1850 гадах праводзіў шырокія гідраграфічныя працы, склаў першую сістэматызаваную лоцыю Чорнага мора. У Крымскай вайне 1853—1856 камандаваў параходафрэгатам «Уладзімір». Падчас абароны Севастопаля 1854—1855 здзяйсняў агульнае камандаванне некалькімі параходафрэгатамі, падтрымліваў карабельнай артылерыяй сухапутныя войскі.
Узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені, шэрагам іншых ордэнаў. З 1856 года — ваенны губернатар Мікалаева і Севастопаля. У 1863—1867 гадах — ваенны аташэ ў Англіі, Францыі і Італіі.
Праводзіў даследаванні асноў тактыкі паравога браняноснага флота (працы «Новыя асновы параходнай тактыкі», «Правілы манеўру паравога карабля» і інш.). У 1867—1877 гадах камандаваў эскадрай браняносных караблёў. У 1867 годзе на сваёй эскадры Р. І. Бутакоў заснаваў першую лабараторыю мінных вопытаў, якая займалася вопытамі і выпрабаваннем гальванічных мін і мін загароды. Пры лабараторыі вяліся тэарэтычныя заняткі, якія з 1874 года былі развітыя ў Мінны афіцэрскі клас і Мінную школу для ніжніх чыноў.
Распрацоўваў тактыку баявых дзеянняў малых суднаў у шхерах Фінскага заліва. У 1874 годзе па праекце Р. І. Бутакова браняосны фрэгат «Петрапаўлаўск» быў упершыню абсталяваны супрацьміннай артылерыяй. У 1877 годзе Р. І. Бутакоў выказаў думку аб тым, што Расія не мае ні браняноснага, ні крэйсерскага флота, мае мноства выдатных, але адзінкавых суднаў, і прапанаваў будаваць крэйсеры і браняносцы серыямі, спраектаванымі ў адпаведнасці з верагоднымі задачамі флатоў, і загадзя рыхтаваць для іх кадры. Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў Р. І. Бутакоў распрацаваў правілы пастаноўкі мін на фарватарах, якія ўжыў на практыцы пры міннай абароне Кранштата.
Летам 1878 года Р. І. Бутакоў увёў першы ў свеце шлюпачны трал для выяўлення і знішчэння якарных мін.
У 1878—1881 гадах начальнік берагавой і марской абароны крэпасці Свеаборг. З 1881 года камандзір Санкт-Пецярбургскага порта, з 1882 года — член Дзяржаўнага Савета.