Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ | |
---|---|
груз. გრიგოლ კონსტანტინეს ძე ორჯონიკიძე | |
![]() | |
Нараджэнне |
12 (24) кастрычніка 1886[1] |
Смерць |
18 лютага 1937[2][3][…] (50 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ (груз. გრიგოლ ორჯონიკიძე; Серго; 24 кастрычніка 1886, сяло Гарэша, Кутаіская губерня, Расійская імперыя — 18 лютага 1937, Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР.
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1886 года ў сяле Гарэша Кутаіскай губерні ў сям’і дробнага двараніна.
Член РСДРП з 1903 года. Упершыню арыштаваны ў 1904 годзе за захоўванне нелегальнай літаратуры, неўзабаве адпушчаны. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў аршытаваны царскім урадам.
У 1917 годзе — член выканкама Петраградскага Савета і Петраградскага камітэта РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) у 1917 годзе і як член Рэўваенсавета 16-й арміі Заходняга фронту ў 1919 годзе. З 1920 года — старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). З 1926 года — старшыня ЦК ВКП(б), наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі, намеснік старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 года — старшыня ВСНГ, з 1932 года — наркам цяжкай прамысловасці СССР. З 1930 года — член Палітбюро ЦК ВКП(б).
18 лютага 1937 года скончыў жыццё самагубствам.