Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (РТУ) | |
---|---|
Rīgas Tehniskā universitāte | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Rīgas Tehniskā universitāte |
Міжнародная назва | Riga Technical University |
Заснаваны | 1862 |
Тып | дзяржаўная тэхнічная ВНУ |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Сайт | rtu.lv |
![]() |
Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (лат.: Rīgas Tehniskā universitāte) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Рыга, Латвія.
Родапачынальнікам Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта можна лічыць заснаваны ў 1862 годзе ўказам расійскага імператара Аляксандра ІІ Рыжскі палітэхнікум. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.
У 1896 годзе ўказам Мікалая ІІ Рыжскі палітэхнікум быў перайменаваны ў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1918 годзе ўсе факультэты інстытута былі ўключаныя ў толькі што створаны Латвійскі ўніверсітэт. Сваю дзейнасць інстытут аднавіў у 1958 годзе. У 1990 годзе Рыжскі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт.
У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты: