Рычард Брус «Дык» Чэйні (англ.: Richard Bruce «Dick» Cheney; нар. 30 студзеня1941, Лінкальн, штат Небраска) — амерыканскі палітык, рэспубліканец, працаваў у адміністрацыях чатырох прэзідэнтаў ЗША. У адміністрацыі Дж. Буша-старэйшага 1989—1993 міністр абароны ЗША. Са студзеня 2001 па студзень 2009 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША, у адміністрацыі Дж. Буша-малодшага (пераабраны на другі тэрмін у лістападзе 2004, паўторна ўступіў у пасаду 20 студзеня 2005). Падчас працэдур, якія патрабавалі наркозу Буша, двойчы быў выконваючым абавязкі прэзідэнта ЗША (2002 і 2007).
З’яўляецца паслядоўным крытыкам адміністрацыі Барака Абамы.