Рэджына Кінг | |
---|---|
англ.: Regina King | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1971 (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, актрыса агучвання, тэлеактрыса, кінаактрыса, тэлерэжысёр, кінарэжысёр |
Узнагароды |
NAACP Image Award найлепшай кінаактрысе другога плана[d] (2005) Выбар тэлевізійных крытыкаў (2017) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2018) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2020) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2015) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2016) |
IMDb | ID 0005093 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэджына Рэнэ Кінг (англ.: Regina Rene King; нар. 15 студзеня 1971, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканская актрыса і рэжысёр. Лаўрэат прэмій «Оскар» (2019), «Залаты глобус» (2019) і чатырох прэмій «Эмі» (2015, 2016, 2018, 2020).
Атрымала вядомасць яшчэ падлеткам, здымаючыся ў сіткоме NBC «227» (1985—1990). У другой палове 1990-х гадоў Кінг перайшла на дарослыя ролі, пасля прарыву з фільмам «Джэры Магуайер». З тых часоў яна дабілася поспеху іграўчы другарадныя ролі цемнаскурых сябровак галоўных гераінь у галівудскіх фільмах. Яе асноўным поспехам стала роля палюбоўніцы галоўнага персанажа ў фільме 2004 года «Рэй».
У 2015 годзе Кінг зрэжысавала серыялы «Быць Мэры Джэйн» і «Скандал», у тым жа годзе атрымала «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў серыяле ABC «Амерыканскае злачынства». У 2019 годзе была ўзнагароджана прэміямі «Оскар» і «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана» за фільм «Калі б Біл-стрыт магла загаварыць».