Сабор | |
Сабор Святога Яна Хрысціцеля | |
---|---|
Archikatedra św. Jana Chrzciciela | |
52°14′56″ пн. ш. 21°00′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Варшаўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Першае згадванне | 1390 |
Дата заснавання | 1390 |
Статус | Дзеючы храм |
Сайт | katedra.mkw.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Святога Яна Хрысціцеля (польск.: Archikatedra św. Jana Chrzciciela, польск.: Katedra św. Jana) — галоўны каталіцкі храм Варшавы, сабор Варшаўскай архідыяцэзіі. Размешчаны ў Старым горадзе, у складзе якога ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сабор Святога Яна Хрысціцеля быў пабудаваны ў 1390 годзе ў стылі цаглянай готыкі як месца каранацый і пахаванняў князёў Мазовіі, стаўшы галоўным храмам горада. Напачатку XVII стагоддзя сабор быў аформлены ўнутры ў стылі барока, у 1618 алтар упрыгожыла карціна Джакама Пальмы-малодшага «Мадонна са святымі Янам Хрысціцелем і Станіславам». У 1705 у саборы адбылася каранацыя Станіслава Ляшчынскага, а ў 1764 — апошняга польскага караля Станіслава Панятоўскага, які ў 1791 годзе тут жа прысягнуўся на вернаць Майскай канстытуцыі. Пасля аднаўлення Польшчай незалежнасці сабор набыў нароўні з Вавелем ролю нацыянальнага пантэона.
У 1944 нароўні з астатнім гістарычным цэнтрам горада сабор Святога Яна Хрысціцеля быў разбураны нямецкімі акупацыйнымі войскамі падчас прыгнечання Варшаўскага паўстання, было страчана ўсё ўнутранае ўбранне. Пасля вайны сабор быў адноўлены з узнаўленнем меркаванага першапачатковага аблічча.
Сабор Святога Яна Хрысціцеля служыць месцам пахавання шэрагу выдатных дзеячаў польскай гісторыі і культуры. У ім пахаваны першы прэзідэнт Польшчы Габрыэль Нарутовіч, пісьменнік Генрых Сянкевіч, мазавецкія князі, мастак Марчэла Бачыярэлі, архібіскуп варшаўскі Стэфан Вышынскі, палітычныя і ваенныя дзеячы, музыканты Каралеўскай капэлы. У 1990-я гады ў сабор быў перанесены прах караля Станіслава Панятоўскага, піяніста і дзяржаўнага дзеяча Ігнацыя Падзярэўскага, прэзідэнта краіны Ігнацыя Масціцкага.