Сандро Вілета | |||||||||||||||||
Грамадзянства | Швейцарыя | ||||||||||||||||
Дата нараджэння | 23 студзеня 1986 (38 гадоў) | ||||||||||||||||
Месца нараджэння | Вац, Швейцарыя | ||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||
Кар'ера | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | La Punt Chamues-ch | ||||||||||||||||
Статус | спаборнічае | ||||||||||||||||
Медалі | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Вынікі | |||||||||||||||||
Кубак свету | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Апошняе абнаўленне: 14 лютага 2014 |
Сандро Вілета (фр.: Sandro Viletta, нар. 23 студзеня 1986, Вац) — швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў суперкамбінацыі. Спецыялізуецца ў гіганцкім слаламе і камбінацыі.
У Кубку свету Вілета дэбютаваў у 2006 годзе, у снежні 2008 года першы раз трапіў у дзесятку найлепшых на этапе Кубка свету, у камбінацыі. Усяго на сённяшні дзень мае 6 магчымасцяў трапіць у дзесятку найлепшых на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Вілеты 51-е месца ў сезоне 2009/10.
На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: камбінацыя — 14-е месца, гіганцкі слалам — 15-е месца, слалам — не фінішаваў.
На Алімпійскіх гульнях у Сочы сенсацыйна стаў чэмпіёнам у суперкамбінацыі — раней на этапах Кубка свету Сандро толькі раз трапляў у тройку найлепшых, гэта было ў снежні 2011 года ў супергіганце.
За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — 6-е месца ў камбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года.
Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Salomon.
па стану на 14 лютага 2014 года
№ | Сезон | Дата | Месца | Дысцыпліна |
---|---|---|---|---|
1 | 2011/12 | 3 снежня 2011 | Бівер Крык | Супергігант |