Себасцьян Кель

Футбол
Себасцьян Кель
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1980(1980-02-13)[1][2][…] (44 гады)
Фульда, Гесэн, ФРГ
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 188 см
Вага 84 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1985—1994 Сцяг Германіі Ларбах (Тан)
1994—1996 Сцяг Германіі Барусія (Фульда)
1996—1998 Сцяг Германіі Гановер 96
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2000 Сцяг Германіі Гановер 96 32 (2)
2000—2001 Сцяг Германіі Фрайбург 40 (4)
2001—2015 Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд) 274 (20)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996—1999 Сцяг Германіі Германія (да 18) 19 (3)
1998 Сцяг Германіі Германія (да 19) 1 (0)
1999—2001 Сцяг Германіі Германія (да 21) 11 (0)
2001—2010 Сцяг Германіі Германія 31 (3)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Карэя/Японія 2002
Бронза Германія 2006
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Себасцьян Кель (ням.: Sebastian Kehl; нар. 13 лютага 1980, Фульда, Гесэн, ФРГ) — нямецкі футбаліст. У 2001—2006 гадах выступаў за нацыянальную зборную Германіі.

Кель перайшоў у «Барусію» па ходу сезону 2001/02 з клуба «Фрайбург», адхіліўшы прапанову мюнхенскай «Баварыі». Пасля аперацыі на калене летам 2006 года Себасцьян прапусціў першую палову сезону 2006/07, выйшаўшы на поле толькі 4 лютага, пасля чаго яму давялося яшчэ некалькі тыдняў залечваць неакрэплы сустаў.

У складзе нацыянальнай зборнай Германіі футбаліст дэбютаваў 29 мая 2001 года ў матчы супраць Славакіі, які прайшоў у Брэмене[3]. У тым матчы ён пасля перапынку замяніў Марка Рэмера і дапамог камандзе атрымаць перамогу з лікам 2:0. Са сваёй нацыянальнай камандай Себасцьян паўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету: у 2002 годзе заваяваў срэбра, а ў 2006 годзе — бронзу. На чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі, які прайшоў у 2004 годзе, Кель разам з таварышамі па зборнай не здолеў пераадолець групавы этап.

Барусія Дортмунд:

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Кель жыве разам са сваёй сяброўкай Тынай, якая 26 верасня 2006 года нарадзіла яму сына Луіса, а 19 кастрычніка 2009 года яшчэ аднаго хлопчыка Лені.

  1. Sebastian Kehl // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. SEBASTIAN KEHL // Argentine Soccer Database
  3. Sebastian Kehl. RSSSF