Станіслаў Панятоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanisław Poniatowski | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Людвік Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 лістапада 1754 |
||||||
Смерць |
13 лютага 1833[1][2] (78 гадоў) |
||||||
Род | Панятоўскія | ||||||
Бацька | Казімеж Панятоўскі[d][3] | ||||||
Маці | Апалонія з Устшыцкіх[d] | ||||||
Жонка | Касандра Лючы | ||||||
Дзеці | Юзаф Міхал Панятоўскі[d][3] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (1784—1791), генерал-лейтэнант, шэф пешай коннай гвардыі.
Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.
Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Казіміра і Апалоніі з Устшыцкіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лондан, у 1772 вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.
Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расійскай імператрыцай Кацярынай II. Пазней пасяліўся на Украіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.
Быў паслядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцці Канстытуцыі 3 мая (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.
Ад сувязі з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымалі тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскіх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад французскай арыстакратыі.