Страфарыя сіне-зялёная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Страфарыя сіне-зялёная |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Stropharia aeruginosa
|
|
Страфарыя сіне-зялёная (Stropharia aeruginosa) — грыб сямейства Strophariaceae.
Шапка 3-8 см у дыяметры, конусападобная, зелянява-сіняга колеру. З часам выліньвае.
Мякаць белага або шаравата-белага колеру, са слабым смакам і пахам рэдзькі.
Гіменафор пласціністы, пласцінкі прырослыя да ножкі. Споравы парашок бура-фіялетавы. Ножка 4-10 см даўжынёй, роўная, сіняватага колеру, з кольцам.