Стэван Мокраняц | |
---|---|
Стеван Мокрањац | |
![]() партрэт працы Ураша Прэдзіча | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1856 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1914 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | харавая музыка, духоўная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Стэван Мокраняц (сербск.: Стеван Мокрањац, сапраўднае прозвішча Стая́навіч, сербск.: Стојановић, 9 студзеня 1856, Негацін — 28 верасня 1914, Скоп’е) — сербскі кампазітар і хормайстар.
Нарадзіўся 9 студзеня 1856 года ў Негаціне. Вывучаў кампазіцыю ў Лейпцыгу ў С. Ядасана і Карла Райнеке, а таксама ў Мюнхене ў Райнбергера. У 1887—1914 гадах узначальваў хор Бялградскага пеўчага таварыства, з якім гастраляваў у шматлікіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Расійскай імперыі ў 1896 годзе.
У 1889–1893 гадах быў другой скрыпкай Бялградскага струннага квартэта, першага ў Сербіі. У 1899 стаў адным з заснавальнікаў музычнай школы ў Бялградзе, дырэктарам якой ён заставаўся да смерці
Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1906, старшыня Таварыства сербскіх музыкантаў з 1907.
Сканаў у горадзе Скоп’е 28 верасня 1914 года.
Асноўнымі творамі Мокраняца з'яўляюцца 15 своеасаблівых сюіт для хору з салістам без суправаджэння «Руковеты» (букеты песень); гэта апрацоўкі народных песень — сербскіх, харвацкіх, славенскіх, македонскіх, чарнагорскіх і інш. Да лепшых з іх адносяцца 6-ы рукавет — «З маёй радзімы» («Песня пра Гайдука Вельку») (1892) і 10-ы — «З Охрыды» (1901). Харавыя творы Мокраняца вельмі папулярныя ў былой Югаславіі і ўваходзяць у рэпертуар прафесійных і аматарскіх хораў.