Стэфан Георгэ | |
---|---|
ням.: Stefan George | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Стэфан Антон Георгэ |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1933[4][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Германія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1883[7] — 1933[7] |
Кірунак | сімвалізм, эстэтызм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Гётэ[d] (1927) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан Георгэ (ням.: Stefan George, пры нараджэнні — Стэфан Антон Георгэ, 12 ліпеня 1868, Бюдэсгайм, цяпер частка горада Бінген-на-Рэйне — 4 снежня 1933, Мінусіа каля Лакарна) — нямецкі паэт.
Адзін з вядучых прадстаўнікоў нямецкага сімвалізму. У 1892—1919 гг. выдаваў заснаваны ім элітарны часопіс «Лісткі мастацтва» (Blätter für die Kunst), вакол якога гуртаваліся паэты і вучоныя (т. зв. «George-Kreis»). Аўтар зборнікаў вершаў «Гімны» (1890), «Паломніцтвы» (1891), «Кнігі пастухоўскіх і хвалебных вершаў, паданняў і песень» (1895), «Дыван жыцця і песні пра сон і смерць з пралогам» (1905), «Сёмае кола» (1907), «Зорка саюзу» (1914), «Вайна» (1917), «Тры напевы» (1921) і інш. У сваёй творчасці арыентаваўся на самапаглыбленасць мастака і самадастатковасць мастацтва, незалежнага ад рэчаіснасці. Некаторыя матывы ў позняй творчасці Георгэ (зб. «Новае царства», 1928) былі выкарыстаны нямецкімі нацысцкімі ідэолагамі. Але паэт, адмаўляючы фашызм, эмігрыраваў у Швейцарыію, дзе і памёр у выгнанні.