Сусіла Бамбанг Юдаёна

Сусіла Бамбанг Юдаёна
індан.: Susilo Bambang Yudhoyono
6-ы прэзідэнт Інданезіі
20 кастрычніка 2004 — 20 кастрычніка 2014
Папярэднік Мегаваці Сукарнапутры
Пераемнік Джока Відода

Нараджэнне 9 верасня 1949(1949-09-09)[1][2][…] (75 гадоў)
Жонка Ani Yudhoyono[d][4]
Дзеці Агус Харымурці Юдаёна[d] і Эдзі Баскаро Юдаёна[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Kostrad[d]
Званне генерал
Узнагароды
Сайт presidenri.go.id
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусіла Бамбанг Юдаёна (індан.: Susilo Bambang Yudhoyono); калька з англійскай Юдхаёна (9 верасня 1949 года) — інданезійскі палітык, генерал, прэзідэнт Інданезіі (2004-2014).

Сын афіцэра, у 1973 годзе скончыў Інданезійскую ваенную Акадэмію. Прымаў удзел у аперацыі акупацыі Інданезіяй Усходняга Тымора (1975 г.). У 80-х гадах праходзіў падрыхтоўку ў ЗША. З 1995 па 1996 г. быў кіраўніком інданезійскай назіральнай місіі ў Босніі і Герцагавіне, потым кіраваў ваеннай акругай Джакарты і ў паўднёвай Суматры. У 1997 годзе стаў кіраўніком аддзела спраў палітычных і грамадскіх Генеральнага Штаба. 1 мая 2000 года падаў у адстаўку.

У 2000 годзе папярэдні прэзідэнт Абдурахман Вахід даверыў яму кіраўніцтва міністэрства здабычы, а ў хуткім часе і міністэрства бяспекі. Як кіраўнік гэтага ключавога міністэрства Юдаёна атрымаў заданне дэпалітызацыі войска. У 2001 Вахід, пад пагрозай адстаўкі звярнуўся да Юдаёна з загадам увядзення ваеннага становішча, што дазволіла б прэзідэнту распусціць парламент і застацца пры ўладзе. Пасля адмовы Юдаёна быў зняты са свайго паста, але вярнуўся пры новым прэзідэнце краіны Мегаваці Сукарнапутры, якая заняла пасаду прэзідэнта пасля імпічменту Вахіда.

Пасля тэракта на Балі (2002 г.) праводзіў актыўныя дзеянні супраць тэрарыстаў і стаў адным з нешматлікіх інданезійскіх палітыкаў, якія вялі вайну з тэрарызмам.

У сакавіку 2004 генерал Юдаёна падаў у адстаўку з пасады міністра бяспекі і сканцэнтраваўся на прэзідэнцкай кампаніі. 20 верасня 2004 перамог у другім туры спадарыню Сукарнапутры і быў выбраны прэзідэнтам Інданезіі.

Зноскі