Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||
Дата нараджэння | 17 (29) снежня 1883[1] | |||||||
Месца нараджэння | ||||||||
Дата смерці | 3 мая 1932[2][1] (48 гадоў) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Месца пахавання | ||||||||
Грамадзянства | ||||||||
Прыналежнасць | ||||||||
Гады службы |
![]() |
|||||||
Званне | ||||||||
Бітвы/войны | ||||||||
Узнагароды і званні |
Награды РСФСР/СССР:
Ганаровая рэвалюцыйная зброя
|
|||||||
![]() |
Сцяпа́н Сярге́евіч Вастрацо́ў (17 снежня 1883, с. Казанцава , Уфімская губерня , Расійская імперыя — 3 мая 1932) — савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, бальшавік[3].
Нарадзіўся 17 снежня 1883 ў сям’і селяніна, працаваў кавалём. У 1905 годзе ўступіў у РСДРП, меншавік (у 1918 парваў з меншавікамі).
З 1906 па 1909 служыў у арміі радавым, за рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат у 1909 г. быў асуджаны на 3 гады турмы[3]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, за адвагу быў узведзены ў прапаршчыкі, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[3]. У Чырвонай Арміі ён служыў з 1918 года[3].
У 1919—1920 г. камандаваў 242-м Волжскім палком 27-ы стралковай дывізіі на Усходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры ўзяцці Чалябінска, Омска і Мінска[3]. У 1921 стаў начальнікам упраўлення войскаў УНК па ахове межаў Сібіры, у 1922 камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі пры штурме Спаскай і выгнанні белагвардзейцаў з Прымор’я[3]. У 1923 узначальваў экспедыцыйны атрад пры ліквідацыі атрада генерала Пепяляева ў Ахоцка-Аянскім раёне (Ахоцка-Аянская аперацыя). У 1924-28 гадах камандаваў дывізіямі ў БССР[3].
Вастрацоў скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы ў 1927 г., потым камандаваў 51-й стралковай дывізіяй[4].
14 кастрычніка 1929 года камандуючы войскамі АДУА В. К. Блюхер прызначыў С. С. Вастрацова 18-га стралковага корпуса[4][5][6].
У перыяд падрыхтоўкі да ваенных аперацыях на Кітайска-Усходняй чыгунцы (КУЧ) у складзе Асобай Далёкаўсходняй арміі (АДУА) створана Забайкальская група войскаў, у склад якой увайшло кіраванне 18-га стралковага корпуса. Войскамі Забайкальскай групы войскаў, застаючыся адначасова камандзірам 18-га стралковага корпуса, камандаваў С. С. Вастрацоў[4][5][6].
Удзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 годзе.
З 1930 камандзір корпуса ў Новачаркаску.
3 мая 1932 на могілках у Новачаркаску скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся). Пахаваны ў Растове-на-Доне.
Ён узнагароджаны 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга (за ўдзел пры ўзяцці Чалябінска і Мінска, пры штурме Спаскай і за ліквідацыю атрада Пепяляева) і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй[3].