Сыраежка харчовая, сыраежка, сыраежка ядомая (Russula vesca) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая да распасцёртай, з хваліста-выгнутым, зрэдку прыўзнятым, краем. Скурка лёгка адстае ад мякаці, буравата-чырванаватага колеру, часам выцвітаючая. Ножка даўжынёй 3—6 см і 1—2 см у дыяметры цыліндрычная, суцэльная, злёгку маршчыністая ўздоўж і звужаная ўнізе. Мякаць белая, саладкаватая на смак і не мае асаблівага паху. Споры шарападобныя, бясколерныя, дробнашыпаватыя.
Ядомы грыб.
Грыбы растуць у лісцевых і зрэдку ў хвойных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні, паасобку або групамі.
Зноскі
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 154. — 192 с. — 60 000 экз.
- Russula vesca Fr., Anteckn. Sver. Ätl. Svamp.: 51, 1836. — R. mitis Rea, Brit. basidiomyc. (Cambridge): 63 (1922). — Сыроежка съедобная (пищевая). — Сыраежка ядомая. // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 130, 166. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).