Сімёўлуэ | |
---|---|
індан. Simeulue | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 051,48 км² |
Насельніцтва | 82 100 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 40,02 чал./км² |
Размяшчэнне | |
2°35′ пн. ш. 96°05′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімёўлуэ, або Сімалур (індан.: Simeulue) — востраў у Індыйскім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 2051,48 км². Насельніцтва (2007 г.) — 82 100 чал.
Сімёўлуэ размешчаны ў 139 км на захад ад Суматры і 136 км на паўночны захад ад вострава Ніас.
Cфарміраваны ў выніку субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Знаходзіцца ў зоне сейсмічнай актыўнасці. Буйныя землятрусы і цунамі адбываліся ў 2004, 2005, 2007, 2011 гг. Асабліва разбуральным быў землятрус 28 сакавіка 2005 г. Землятрус сілай 4,6 балаў здарыўся 1 студзеня 2013 г.
Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў працягваецца з кастрычніка да красавіка, але і ў так званы «сухі сезон» колькасць ападкаў дасягае 200—300 мм у месяц. Тэмпература вады ў акіяне ля ўзбярэжжа трымаецца на ўзроўні 27 — 29° C.
Сімёўлуэ часцяком называюць трапічным раем, дзе захаваліся першародныя дажджавыя лясы, на заходнім узбярэжжы — мангры і балоты. а таксама рэдкія віды малпаў, папугаяў і матылёў.
Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф, які адрозніваецца значнай прыроднай разнастайнасцю.
Акрамя сталых землятрусаў і цунамі неспрыяльным для мясцовых жыхароў і дзікіх жывёлін, асабліва прыматаў, з’яўляецца распаўсюджанне малярыі.
Сімёўлуэ разам з прылеглымі малымі астравамі фарміруе самастойную адміністрацыйную акругу з цэнтрам у горадзе Сінабанг, які з’яўляецца часткай інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра.
Большасць мясцовага насельніцтва адносіцца да карэнных жыхароў-сімалурцаў, блізкіх па мове і культуры да насельніцтва Паўночнай Суматры. Галоўная рэлігія — іслам.
Мясцовая эканоміка абапіраецца на такія заняткі, як сельская гаспадарка, гандаль і рыбалоўства. Асабліва важным з’яўляюцца вырошчванне какосавай пальмы і гваздзіковага дрэва.