Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сі́нтра (парт.: Sintra; ['sĩtɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 27 тыс. жыхароў (горад), 363,7 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.
Горад размешчаны за 23 км паўночны захад ад горада Лісабона. За 18 км ад горада знаходзіцца мыс Рока — самы заходні пункт Еўраазіяцкага кантынента.
Муніцыпалітэт мяжуе:
1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 |
12 486 | 17 129 | 26 074 | 37 986 | 79 964 | 226 428 | 260 951 | 363 749 | 409 482 |
Горад заснаваны ў 1154 годзе. Да гэтага на гэтым месцы знаходзілася аднайменная крэпасць.
Сінтра і наваколлі з'яўляюцца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з-за шматлікіх славутасцяў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.
У самым горадзе размешчаны Нацыянальны палац Сінтры, а ў прылеглай горна-лесапаркавай зоне (Serra de Sintra) — палац Пена і паўразбураны Замак маўраў.
Непадалёк ад горада размешчаны вытанчаны Палац Мансерат і Кляштар капуцынаў.
Стары маўрытанскі горад з крэпасцю, якую ўзяў кароль Афонсу I у 1147 г., ужо ў Сярэднявеччы служыў летняй рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. У Сінтры знаходзіцца знакамітае памесце Кінта да Рэгалейра, на тэрыторыі якога знаходзіцца Палац Рэгалейра і прыгожы парк, які таксама ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Ад Сінтры да мора пракладзена трамвайная лінія, якая адначасова з'яўляецца «жывым» музеем, бо на ёй ходзяць старадаўнія трамваі, пабудаваныя больш ста гадоў назад.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 723 рус. • англ. • фр. |