Талер

Талеры:
Саксен-Альтэнбург, 1616 год
Саксонія, 1592 год (рэверс)
Імператар Леапольд I, 1701 год
Саксонія, 1592 год (аверс)
у цэнтры — падвойны талер Аўстрыі, 1635 год.

Талер — назва буйнай срэбнай манеты, якая ў XVI—XIX стагоддзях адыгрывала важную ролю ў грашовым звароце Еўропы і ў міжнародным гандлі.

З’яўленне талера

[правіць | правіць зыходнік]
Цірольскі гульдынер эрцгерцага Жыгімонта

Першым у Еўропе чаканку буйнай срэбнай манеты вагай у унцыю пачаў эрцгерцаг Ціроля Жыгімонт. Спачатку ў 1484 годзе ім была выпушчана манета з высакапробнага серабра вагай каля 15,5 г.
У 1486 годзе ён выпусціў вялікую манету вагай 31,83 г. Яна ўтрымлівала 29,23 г чыстага срэбра і была прыраўнана да 60 крэйцэраў — гэта значыць адпавядала залатому гольдгульдэну, таму яе назвалі гульдэнгрош, або гульдынер.

У канцы XV—пачатку XVI стагоддзя срэбныя гульдынеры атрымалі распаўсюджванне ў Цэнтральнай Еўропе. У 1493 годзе гульдынер пачалі выпускаць у Берне (Швейцарыя), у 1500 — у Саксоніі. Вага гульдынера некалькі паменшыўся — да 29,2 г (гульдынер = 1/8 кельнскай маркі).

Ёахімсталер 1525 г.

У перайманне гульдынеру ў 1518 годзе граф Штэфан Шлік пачаў чаканку ўласнай срэбнай манеты ў горадзе Ёахімсталь на паўночным захадзе Багеміі (цяпер — горад Яхімаў у Чэхіі). Яна важыла 29,5 г і ўтрымоўвала 27,2 г чыстага срэбра (гэта значыць мела некалькі меншую спробу, чым гульдынер).
На аверсе манеты быў намаляваны багемскі леў, на рэверсе — святы Іоахім.
Па назве горада манета атрымала назву «Ёахімсталер» (Joachimsthaler). Гэтая складаная назва ва ўжытку была скарочана да звыклага нам слова «талер» (спачатку Thaler, пасля — Taler).

Выпуск багемскіх талераў быў настолькі вялікім (да 1528 г. было выпушчана 2,2 мільёнаў штук), што манеты хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Германіі. Неўзабаве талер стаў вельмі папулярным аплатным сродкам.
У 1527 годзе пасля смерці Штэфана Шліка Імператар Карл V адабраў манетную рэгалію (права чаканкі манеты) у яго сям’і на карысць імператарскаму дому.

Усталяванне стандарту талера

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджванне талера

[правіць | правіць зыходнік]
Аўстрыйскі талер эрцгерцага Леапольда, 1632

Крызіс XVII стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

Талер у XVIII стагоддзі

[правіць | правіць зыходнік]

Талер у XIX—XX стагоддзях

[правіць | правіць зыходнік]

Да ўводзін франка рэспублікі Гельвецыя ў 1798 годзе талер быў асноўнай грашовай адзінкай шматлікіх швейцарскіх кантонаў.
У звароце выпускаліся самыя разнастайныя наміналы ад 2 талераў да кратных наміналаў у 1/3, 1/6 і 1/2 талера.

У Скандынаўскіх краінах талер атрымаў назву далер (daler).

У Даніі далер чаканіўся па любекскай манетнай сістэме (= 3 маркі). У 1544 годзе далер стаў асноўнай срэбнай манетай каралеўства.
У 1625 годзе была ўведзена грашовая сістэма 1 рыгсдалер (Rigsdaler — дзяржаўны далер) = 6 марак (кожная па 16 скілінгаў, кожны скіллінг = 12 пфенігаў).

Але калі якасць рыгсдалера захоўвалася нязменным, якасць срэбных разменных манет стала пагаршацца. У 1713 годзе ў Даніі былі выпушчаны банкноты — так з’явіліся два раўналежных курсу: курс срэбнага рыгсдалера (названага rigsdaler species) і курс далераў у банкнотах.
У канцы XVIII стагоддзя чаканілі срэбныя манеты 1/15, 1/4, 1/3, 1/2 і 1 рыгсдалер.

У 1813 годзе наўзамен цалкам абясцэніўшымся банкнотам рыгсдалераў быў уведзены папяровы рыгсбанкдалер = 1/2 срэбнага рыгсдалера. Чаканка срэбнага рыгсдалера аднавілася толькі ў 1820 годзе.
У 1840-43 гадах пачалі чаканку новых срэбных манет: 1 рыгсбанкдалера і 1 рыгсдалера спецыес (з наміналам Species).
У 1855 годзе чаканка рыгсдалера спецыес была спыненна, зараз усе манеты выпускалі з наміналам рыгсдалер (срэбныя манеты 1 і 2 рыгсдалера).

Срэбныя рыгсдалеры выпускалі да ўводзін кроны ў 1873 годзе.

У Нарвегіі, якая знаходзілася ў уніі з Даніяй, хадзілі дацкія манеты і банкноты.
Пасля заключэння уніі са Швецыяй у 1816 годзе ў Нарвегіі пачалі выпускаць уласныя манеты спецыедалер = 120 скілінгаў.
Выпускалі манеты 1/2 і 1 спецыедалер.

У 1875 годзе Нарвегія далучылася да Скандынаўскага манетнага саюза, і ў ёй была ўведзенна крона = 100 эрэ.

У 1873 годзе ў Даніі і Швецыі, а ў 1875 у Нарвегіі была ўведзена новая грашовая адзінка: 1 крона = 1 шведскі рыксдалер = 1/2 дацкага рыгсдалера = 1/4 нарвежскага спецыедалера.

Талер у наш час

[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час ні адна краіна не мае грашовай адзінкі пад назвай талер.
Аднак у шматлікіх краінах грашовай адзінкай з’яўляецца долар, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ганконгу і шматлікіх іншых.

Да 2006 г. грашовая адзінка Славеніі звалася толар.

У сярэдзіне 90-х гадоў у Беларусі вялася актыўная дыскусія па ўводзінах уласнай грашовай адзінкі пад назвай талер.