Тамаш Маяр | |
---|---|
венг.: Major Tamás | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1910[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1986[1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Judit Beck[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | акцёр, палітык, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Гады актыўнасці | з 1941 |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1948) SZOT prize[d] (1969) прэмія імя Кошута (1955) Заслужаны мастак Венгрыі[d] (1950) |
IMDb | ID 0538217 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Та́маш Ма́яр (венг.: Tamás Major; 26 студзеня 1910, Будапешт — 13 красавіка 1986, Будапешт) — венгерскі акцёр, рэжысёр. Народны артыст Венгрыі (1950).
У 1945—1962 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра ў Будапешце, з 1962 галоўны рэжысёр гэтага тэатра. З 1947 прафесар Венгерскай вышэйшай школы тэатральнага і кінамастацтва.
Памёр 13 красавіка 1986 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.
Прапагандаваў сістэму К. Станіслаўскага. Сярод роляў: Люцыфер («Трагедыя чалавека» І. Мадача), Яга («Атэла» У. Шэкспіра), Іван Васілевіч («Іван Васілевіч» М. Булгакава). Паставіў: «Банк-бан» І. Катаны (1945), «Ворагі» М. Горкага (1949), «Баявое хрышчэнне» Э. Урбана (1951), «Трагедыя чалавека» (1955, 1960, 1964) і «Добры чалавек з Сезуана» (1972) Б. Брэхта. З 1941 здымаўся ў кіно.