Таха Ясін Рамадан

Таха Ясін Рамадан
араб. طه ياسين رمضان الجزراوي‎‎
Дата нараджэння 22 лютага 1938(1938-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 2007(2007-03-20)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Род дзейнасці палітык, ваенны
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таха Ясін Рамадан аль-Джызраўі (араб. طه ياسين رمضان الجزراوي‎‎; 22 лютага 193820 сакавіка 2007) — былы віцэ-прэзідэнт Ірака, член савета рэвалюцыйнага камандавання Ірака. Пасля падзення рэжыму Садама Хусейна арыштаваны, абвінавачаны ў смерці 148 чалавек у паселішчы Эд-Дуджэйль і пакараны смерцю.

Нарадзіўся ў Джазры, прыгарадзе Масула, у сям’і фермераў, па нацыянальнасці курд[2]. Пасля адмовіўся ад прозвішча Джызраўі. Скончыўшы ў 1958 годзе Ваенную акадэмію ў Багдадзе, ён быў звольнены з арміі і стаў банкаўскім клеркам. У 1956 годзе ўступіў у партыю Баас, дзе працаваў і збіліўся з Садамам Хусейнам, калі аказваў яму дапамогу ў стварэнні партыйнай міліцыі. Гэтай структурай Рамадан камандаваў у далейшым на працягу некалькіх гадоў. Пасля перавароту Баас 1963 года стаў членам Савета рэвалюцыйнага камандавання Ірака. У 1970 годзе ён узначаліў рэвалюцыйны суд, пакараўшы смерцю 44 афіцэраў, абвінавачаных у змове з мэтай звяржэння ўрада. У ліпені 1979 года на спецыяльна скліканым пасяджэнні партыі Баас, Таха Ясін Рамадан заявіў, што існуе змова супраць тагачаснага прэзідэнта Садама Хусейна. Пасля шмат чалавек былі пакараны смерцю. У той час ён узначальваў Народную армію, якая была распушчана ў 1991, калі Садам зрабіў яго віцэ-прэзідэнтам Ірака. Рамадан насіў мянушку «Кулакі Садама» і лічыўся адным з самых жорсткіх прадстаўнікоў іракскага ўрада[3]. Іракскія эмігранты абвінавачвалі яго ў злачынствах супраць чалавецтва ў сувязі з яго роляй у падаўленні паўстання шыітаў на поўдні Ірака ў 1991 годзе і за ўдзел у забойстве тысяч курдаў на поўначы краіны ў 1988. Ён перажыў шэраг замахаў, у тым ліку два ў 1997 і адно ў 1999.

Пасля ўварвання ў 2003 г. войскаў міжнароднай кааліцыі ў Ірак, Таха Ясін Рамадан вышукваўся ЗША. Ён быў арыштаваны баевікамі Патрыятычнага саюза Курдыстана 18 жніўня 2003 года ў Масуле і перададзены кааліцыйным сілам[4]. Па паведамленні катарскага тэлеканала «Аль-Джазіра», Рамадан быў апрануты ў сялянскае адзенне і маскіраваўся пад простага мясцовага жыхара, жывучы ў Масуле з групай сваіх сваякоў і паплечнікаў[5].

Пасля Рамадан паўстаў перад іракскім трыбуналам па справе масавага забойства ў Эд-Дуджэйль. 5 лістапада 2006 года суд прыгаварыў яго да пажыццёвага зняволення. Аднак 26 снежня Апеляцыйны суд рэкамендаваў перагледзець прысуд і прызначыць смяротнае пакаранне[6]. Суд накіраваў яго справу на адваротны разгляд, заявіўшы, што прысуд быў занадта мяккім і не адпавядае маштабам злачынства. 12 лютага 2007 года ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне[7].

20 сакавіка 2007 г., у чацвёртую гадавіну пачатку Іракскай вайны, у 3 гадзіны раніцы ў былой штаб-кватэры ваеннай разведкі Ірака, у прысутнасці прадстаўнікоў урада, суддзі, лекара і адваката, быў павешаны былы віцэ-прэзідэнт Таха Ясін Рамадан. Чацвёртае пакаранне смерцю былога іракскага лідара на гэты раз не здымалася на відэа. Перад павешаннем была вымерана вага Рамадана і абрана адпаведная даўжыня вяроўкі, каб не паўтарыўся інцыдэнт, які адбыўся з Барзанам ат-Тыкрыці, калі яго галава адарвалася ад тулава. Экс-віцэ-прэзідэнта Ірака пахавалі ў той жа вёсцы аль-Аўджа ў садзе, побач з двума іншымі членамі партыі «Баас»[8][9].

Зноскі

  1. Bush: Iraq pullout could spill 'contagion of violence' // CNN.com — 2007.
  2. "Taha Yassin Ramadan". The Guardian. London. March 21, 2007. Праверана May 24, 2010.
  3. Би-би-си | Главная | Задержан заместитель Саддама
  4. CBS/Associated Press. Saddam's VP Is Captured. CBS News (19 жніўня 2003). Праверана 20 сакавіка 2007.
  5. Бывший вице-президент Ирака Рамадан передан американским военным: Мир: Lenta.ru Архівавана 17 верасня 2016.
  6. Associated Press. Iraqi court upholds Saddam's death sentence. NBC News (28 снежня 2006). Праверана 20 сакавіка 2007.
  7. "Top Saddam aide sentenced to hang". BBS News. February 12, 2007. Праверана 2007-03-20.
  8. "Former Iraq vice-president hanged". BBC News. March 20, 2007. Праверана 2007-03-20.
  9. KIM GAMEL. Taha Yassin Ramadan, Saddam's Deputy, Is Hanged Before Dawn(недаступная спасылка). Associated Press (20 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы December 31, 2007. Праверана 24 красавіка 2008.