Томас Бартолін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1616[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1680[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Caspar Bartholin the Elder[d] |
Дзеці | Caspar Bartholin the Younger[d] і Thomas Bartholin[d] |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | медыцына і анатомія[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Franciscus Sylvius[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Бартолін (старэйшы) (дацк.: Thomas Bartholin den ældre; 20 кастрычніка 1616, Капенгаген — 4 снежня 1680, Капенгаген) — дацкі лекар, матэматык і багаслоў. Вядомасць да яго прыйшла пасля адкрыцця лімфатычнай сістэмы чалавека і поспехаў у тэорыі замарожвальнай анестэзіі, ён першым апісаў яе з навуковага пункта гледжання.
Томас Бартолін нарадзіўся ў сям'і, вядомай выбітнымі навукоўцамі, дванаццаць яго сваякоў былі прафесарамі Універсітэта Капенгагена. Тры пакаленні сям'і Бартолін унеслі значны ўклад у анатомію і медыцыну ў XVII і XVIII стагоддзях: бацька Томаса, Каспар Бартолін (старэйшы) (1585—1629), яго брат Расмус Бартолін (1625—1698), і яго сын Каспар Бартолін (малодшы) (1655-1738).