Томаш Росіцкі

Футбол
Томаш Росіцкі
Агульная інфармацыя
Мянушка Раса, Маленькі Моцарт, Шніцаль
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1980(1980-10-04)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхія
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1988—1998 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага)
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2001 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 41 (8)
2001—2006 Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд) 149 (20)
2006—2016 Сцяг Англіі Арсенал (Лондан) 170 (19)
2016—2017 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 12 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 21) 2 (0)
2000—2016 Сцяг Чэхіі Чэхія 105 (23)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 жніўня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томаш Росіцкі (чэшск.: Tomas Rosicky; нар. 4 кастрычніка 1980) — былы чэшскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборнаую Чэхіі (2000—2016).

Гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы, адрозніваўся вялікім аб’ёмам выконваемай працы і выдатным пачуццём паса.

Выхаванец футбольнай школы пражскай «Спарты» — пачаў займацца ў камандзе ў 1988 годзе, прафесійна стаў гуляць з 1998 года. За «Арсенал» гуляў з лета 2006 года. Перайшоў з «Барусіі», за якую выступаў з 2001 па 2006 год.

У сезоне 2015/16 выпаў з асноўнага складу і правёў на полі ўсяго 20 хвілін. Па заканчэнні сезону ў маі 2016 года пакінуў «Арсенал». 30 жніўня 2016 года падпісаў кантракт са «Спартай»[4]. У першым жа матчы за «Спарту» (10 верасня 2016 года супраць «Млада Болеслаў») атрымаў траўму і выбыў да канца сезону 2016/17. Вярнуўся на поле ў верасні 2017 года. У снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

Ігрок зборнай Чэхіі, за якую дэбютаваў у 2000 годзе, гуляў на чэмпіянатах Еўропы 2000, 2004, 2012 і 2016, а таксама на чэмпіянаце свету 2006.

Зноскі

  1. Tomás Rosicky // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Czech National Authority Database Праверана 4 ліпеня 2021.
  4. Росицки подписал 2-летний контракт с пражской «Спартой»
  5. Томаш Росицки объявил о завершении карьеры