![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 студзеня 1990 (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 182 см[1] | |||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
То́ні Кро́ас (ням.: Toni Kroos; нар. 4 студзеня 1990, Грайфсвальд, ГДР) — нямецкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.
Тоні з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд «Грайфсвальдэра», «Ганзы» і «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клуба «Баварыя», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасля — у трэцяй бундэслізе.
У лютым 2009 года на ўмовах арэнды перайшоў у стан леверкузенскага «Баера», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».
16 жніўня 2010 года ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Германіі супраць клуба «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэслізе, адзначыўшыся ў пераможным з лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбурга». Падчас сезона 2010/11 Кроас быў сталым іграком асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клуб.
Падчас сезона 2011/12 Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Хайнкеса, яго былога трэнера ў Леверкузене. Кроас разам са сваім партнёрам Басціянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сезона, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» прайграла па пенальці лонданскаму «Чэлсі» на Альянц-Арэне.
У сезоне 2012/13 Кроас як і ў апошнія гады быў важным членам камады, разам з якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэслігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, ігрок забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса»[2], Кроас прапусціў астатнія матчы турніру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэслігі сезона.
Да пачатку сезона 2013/14 Кроас вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 года ён забіў свой першы гол у сезоне ў нічыйным матчы з лікам 1:1 супраць свайго былога клуба «Баера». 21 снежня 2013 года ён узяў удзел у фінальным матчы клубнага чэмпіянату свету супраць «Раджы» (2:0)[3]. 19 лютага 2014 года Кроас забіў свой другі гол у сезоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсенала».
17 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў іспанскі клуб[4].
У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Кроас мае добрае бачанне поля. Менавіта гэтая яго якасць робіць яго адным з самых перспектыўных маладых плэймэйкераў свету. Дакладныя перадачы любой далёкасці, пошук партнёраў, магутныя ўдары з абедзвюх ног яго добрыя якасці. Таксама Кроас ёсць спецыялістам па стандартах.
«Баварыя»
«Рэал» Мадрыд
Германія
З’яўляецца старэйшым братам нападніка берлінскага «Уніёна» Фелікса Кроаса.