Трыберг-ім-Шварцвальд (ням.: Triberg im Schwarzwald) — горад на паўднёвым захадзе Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Насельніцтва — 4.651 чалавек (2021). Важны турыстычны цэнтр у Шварцвальдзе.
Упершыню згадваецца ў 1239 годзе. У 1330 згадваецца як горад. З 1355 да 1797 належаў да дому Габсбургаў, уваходзячы ў склад Пярэдняй Аўстрыі. У 1884 годзе, упершыню ў Германіі, у Трыбергу з’явілася вулічнае асвятленне.