Туркеста́н (перс.: ترکستان - Torkestān, каз.: Түркістан, узб.: Turkiston, туркм.: Türkestan — «Краіна цюркаў»)[1] — назва гістарычна-геаграфічнага рэгіёна Цэнтральнай Азіі ў XIX стагоддзі і пачатку XX стагоддзя[2].
Самае ранняе згадванне тапоніма «Туркестан» утрымліваецца ў дакуменце на паперы 639 г., які ўяўляе сабой ліст на сагдыйскай мове з 25 радкоў пра продаж у рабства самаркандскай дзяўчыны. Дакумент быў знойдзены ў 1969 г. разам з кітайскім дакументам 628 года каля Турфана[3]. У скандынаўскай Сазе пра Інглінгаў (XIII стагоддзе) згаданы Туркестан (ісл.: Tyrkland) на ўсход ад Асгарда (краіны асаў або ясаў)
У склад гэтага рэгіёна ўваходзілі тэрыторыі наступных сучасных дзяржаў: Узбекістана, Туркменістана, Таджыкістана, Кыргызстана і Казахстана, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён Кітая, цюркамоўныя рэгіёны поўдня Сібіры, а таксама поўнач Афганістана і Ірана.
У другой палове XIX стагоддзя Туркестан умоўна падзяляўся на Заходні (Рускі), Усходні (Кітайскі), Паўднёвы (паўночная частка Афганістана і Ірана). У Заходнім і Усходнім Туркестане пражывала пераважна цюркскае насельніцтва, у Паўднёвым — іранамоўнае.
У сярэдзіне 1920-х гадоў тэрмін Туркестан паступова выйшаў з ужывання і быў заменены тэрмінам Сярэдняя Азія.
Сямірэчанская вобласць | Сырдар'інская вобласць |
Самаркандская вобласць | Ферганская вобласць |
Хівінскае ханства | Бухарскі эмірат |
Закаспійская вобласць |
На тэрыторыі Заходняга Туркестана, далучанага да Расійскай імперыі, у 1867 годзе было ўтворана Туркестанскае генерал-губернатарства. З 1886 года афіцыйная назва «Туркестанскі край». У красавіку 1918, на тэрыторыі Рускага Туркестана была ўтворана Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Пасля нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі 1924—1925 гадоў на тэрыторыі Туркестана былі ўтвораны Савецкія Рэспублікі. З часам слова «Туркестан» заменена тэрмінам Цэнтральная Азія, часта таксама выкарыстоўваецца тэрмін «Сярэдняя Азія», хоць у Сярэднюю Азію звычайна не ўключаюць Казахстан, які з'яўляецца ў сутнасці часткай цюркскага свету.
Пад імем «Туркестана» ў Расійскай імперыі часцей за ўсё мелі на ўвазе тры вобласці: Самаркандскую, Ферганскую і Сырдар'інскую. Але ўвесь Туркестан уключаў пяць абласцей, размешчаных адна за іншай на ўсход ад Каспійскага мора па мяжы Расійскай імперыі з Персіяй, Афганістанам і Кітаем, а менавіта: Закаспійскую, Самаркандскую, Ферганскую, Сырдар'інскую і Сямірэчанскую, а таксама Бухарскае і Хівінскае ханствы.
Усходні Туркестан на гэты момант прадстаўлены цюркамоўным Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам Кітая. У яго складзе маюцца казахскае і кыргызскае нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэнні.
«І Туран не ідэнтычны Туркестану … Калі гэта вобласць была заваявана арабамі, стала называцца Маверанахрам... Маверанахр – гэта вобласць, усходняй мяжой якой з'яўляецца Фергана, заходняй – Харэзм, паўночнай – Ташкент, паўднёвай – Балх і Самарканд і з'яўляецца найбуйнейшым рэгіёнам Турана».
Арыгінальны тэкст (перс.)«و توران غیر ترکستان بوده ... چون عراب بر آن ولایت مستولی شدند، به ماوراءالنهر موسم شد...
ماوراءالنهر ولایتی است، شرق آن فرغانه و غرب آن خوارزم و شمال آن تاشکند و جنوب آن بلخ و سمرقند و معظم بلاد توران است».
— Махамед Падшах, «Фархангэ Анандрадж», т. 1. стар. 1224