Уладзімір Якаўлевіч Проп | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) красавіка 1895[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1970[3][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, мовазнавец, пісьменнік, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, філолаг, фалькларыст |
Навуковая сфера | фалькларыстыка, этнаграфія, славістыка, руская літаратура, нямецкая літаратура, германская філалогія[d] і філалогія[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір (Герман Вальдэмар) Якаўлевіч Проп (руск.: Владимир Яковлевич Пропп; 16 (28) красавіка 1895 — 22 жніўня 1970) — савецкі філолаг, фалькларыст, уплывовы прадстаўнік фармалізму. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта. Заснавальнік параўнаўча-тыпалагічнага метада ў фалькларыстыцы, адзін са стваральнікаў сучаснай тэорыі тэксту[6]. Сучасныя структуралісты лічаць У. Я. Пропа адным са сваіх папярэднікаў[6].
Нарадзіўся ў сям’і паволжскіх немцаў. Бацька — Якаў Піліпавіч Проп (1858—1919), заможны паволжскі селянін, які нарадзіўся ў сяле Гусенбах (цяпер с. Лінёва, Валгаградскай вобл.). Маці — Анна Лізавета Фрыдрыхаўна, у дзявоцтве Бейзель (пам. 1942).
У 1914—1918 гадах вывучаў рускую і германскую філалогію на філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У гады 1-й сусветнай вайны добраахвотна працаваў санітарам у лазарэце, затым братам міласэрнасці.
У паслярэвалюцыйныя 1917—1929 гады сям’я Проп жыла ў сваім доме на хутары Проп[7]. За гэты час У. Я. Проп быў у бацькоўскай сядзібе некалькі разоў. У канцы 1918 года наведаў хворага бацьку, у сакавіку 1919 года прыехаў ужо на яго пахаванне, пасля чаго на пэўны час застаўся тут і працаваў на полі разам са сваімі сваякамі, потым працаваў школьным настаўнікам у Голым Карамышы за 70 км ад хутара. Затым У. Я. Проп вярнуўся ў Петраград. Летам 1923 года прыязджаў у бацькоўскую сядзібу з жонкай. 20 снежня 1929 года ў нямецкай калоніі Гусенбах Мядзведзіцкага кантона здзейснена раскулачванне. Паводле акту, складзенага ударнай брыгадай пры Гусенбахскім сельскім Савеце, маёмасць Анны Фрыдрыхаўны Проп была перададзена ў калгас імя Сталіна.[6]
З 1932 года У. Я. Проп выкладаў і вёў навуковую працу ў Ленінградскім універсітэце (ЛДУ). З 1937 года стаў дацэнтам, з 1938 — прафесар філалагічнага факультэта ЛДУ, паслядоўна на кафедрах рамана-германскай філалогіі, фальклору і, да 1969 года, рускай літаратуры; у 1963—1964 — выконваў абавязкі загадчыка кафедры.
У перыяд «барацьбы з касмапалітызмам» у 1949—1952 гадах выкладаў на кафедры этнаграфіі і антрапалогіі гістарычнага факультэта.
Быў двойчы жанаты. Ад шлюбу з Серафімай Паўлаўнай Сакаловай былі дочкі Марыя і Алена. Ад шлюбу з Лізаветай Якаўлеўнай Антыпавай (1905—1979) — сын Міхаіл (1937—2018), гідрабіёлаг, заслужаны дзеяч навукі РФ.
Пахаваны на Паўночных могілках.