Універсітэт Яна Каханоўскага ў Кельцах | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Jana Kochanowskiego w Kielcach | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Jana Kochanowskiego w Kielcach |
Міжнародная назва | Jan Kochanowski University in Kielce |
Заснаваны | 1969 |
Рэарганізаваны | 2011 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Станіслаў Глушэк |
Рэктар | Stanisław Głuszek[d][1] |
Студэнты | 11 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кельцы |
Юрыдычны адрас |
вул. Жэромскага 5, 25-369 г. Кельцы, Польшча |
Сайт | ujk.edu.pl |
![]() |
Універсітэт Яна Каханоўскага ў Кельцах (польск.: Uniwersytet Jana Kochanowskiego w Kielcach) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Кельцы.
Першапачаткова вучэльня створана ў 1969 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа. У наступныя гады яна зведала шматлікія пераўтварэнні, атрымаўшы ў 2008 годзе статус універсітэта, а ў 2011 годзе - класічнага універсітэта. З 1979 года вучэльня носіць імя Яна Каханоўскага.
У 1981 годзе быў створаны факультэт ў Пётркаве Трыбунальскім, які пасля стаў філіялам універсітэта. У 2000 годзе была створана Свентакшыская акадэмія, якая ў 2008 годзе была ператворана ва Універсітэт гуманітарных навук Яна Каханоўскага ў Кельцах. 1 кастрычніка 2011 года вучэльня атрымала сучасную назву і статус. У канцы 2016 года на базе скасаванагабылоў Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы ў Сандаміры быў утвораны факультэт Універсітэта Яна Каханоўскага.
Такім чынам, вучэльня за сваю гісторыю мела наступныя назвы:
Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ва ўніверсітэце працавала каля 900 супрацоўнікаў, у тым ліку 76 прафесароў. У 2018/2019 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася 11 339 студэнтаў, у тым ліку 8 749 - на стацыянарных студыях першай і другой ступені вышэйшай адукацыі. На канец 2015 года універсітэцкая бібліятэка ў Кельцах мела ў сваіх фондах больш за 481 тыс. выданняў, больш за 69 тыс. асобнікаў перыядычных выданняў і каля 10,5 тыс. інвентарных адзінак спецыяльных сбораў.