| |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Уэслі Беньямін Снейдэр | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1984[1][2][…] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | ||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уэслі Снейдэр (нідэрл.: Wesley Sneijder; нар. 9 чэрвеня 1984, Утрэхт, Нідэрланды) — былы нідэрландскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2003—2018). Быў названы УЕФА адным з трох найлепшых паўабаронцаў у свеце за 2010 год паводле версіі ФІФА.
Футболам пачаў займацца ў амстэрдамскай моладзёвай акадэміі «Аякс». Выступаючы за юнацкую каманду, Снейдэр змог зарэкамендаваць сябе перад трэнерам. Дэбют футбаліста ў складзе «Аякса» адбыўся 22 снежня 2002 года ў матчы супраць клуба «Эксельсіёр» (2:0). Пасля гэтага Снейдэр змог даволі хутка замацавацца ў асноўным складзе сваёй каманды.
За пяць сезонаў, праведзеных у Галандыі, паўабаронца адзін раз станавіўся чэмпіёнам краіны (2002), двойчы выйграваў кубак (2006, 2007) і тройчы станавіўся ўладальнікам Суперкубка Нідэрландаў (2002, 2005, 2006). Усяго ў складзе «Аякса» Снейдэр правёў 126 матчаў, у якіх забіў 43 гола. У 2003 годзе быў прызнаны самым таленавітым спартсменам Амстэрдама.
У сезоне 2006/07 Снейдэр забіў за «Аякс» 18 галоў, і якасцю сваёй гульні звярнуў увагу селекцыянераў «Рэала».
У выніку 12 жніўня 2007 года футбаліст быў прадстаўлены ў якасці іграка мадрыдскага клуба. Пераход Снейдэра абыйшоўся ў 27 мільёнаў еўра, а сам футбаліст стаў другім у спісе самых дарагіх галандскіх ігракоў. Ён змог замацавацца ў складзе «Рэала», правёўшы 30 гульняў і забіўшы 9 галоў.
Правёўшы яшчэ адзін сезон у «Рэале», улетку 2009 года Снейдэр быў вымушаны пакінуць каманду. Пасля доўгіх угавораў Уэслі ўсё ж такі пакінуў Мадрыд і пераехаў у міланскі «Інтэр» за 15 млн еўра. У новым клубе Снейдэр стаў важнейшай часткай каманды і дапамог ёй выйграць усе трафеі ў сезоне 2009/10, як Серыя A, Кубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў.
У студзені 2013 года перайшоў у турэцкі «Галатасарай». Пакінуў стамбульскі клуб у ліпені 2017 года[5].
У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з французскім клубам «Ніца», дзе атрымаў 10 нумар[6]. Аднак, за «Ніцу» правёў толькі 8 матчаў, у якіх адзначыўся адной галявой перадачай.
У студзені 2018 года далучыўся да катарскага клуба «Аль-Гарафа»[7].
У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і пераходзе на работу ва «Утрэхт»[8].
У нацыянальную зборную Нідэрландаў Снейдэр пачаў прыцягвацца з 2003 года. Дэбютны матч паўабаронцы адбыўся ў красавіку супраць каманды Партугаліі. Пасля гэтага футбаліст стаў рэгулярна атрымліваць запрашэнні ў нацыянальную каманду. Снейдэр прымаў удзел на чэмпіянаце свету 2006 года (5 матчаў, 1 жоўтая картка). У адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы 2008 Снейдэр згуляў 10 матчаў і забіў 2 галы. На самім жа Еўра ён быў прызнаны адным з найлепшых ігракоў — ён згуляў усе матчы сваёй каманды і адзначыўся некалькімі найпрыгожымі галамі ў брамы зборных Францыі і Італіі. Снейдэр бліснуў і на чэмпіянаце свету 2010 года ў складзе зборнай Нідэрландаў.