Уільям Уілкінс | |
---|---|
William Wilkins | |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1778 |
Месца нараджэння | Норыдж |
Дата смерці | 31 жніўня 1839 (61 год) |
Месца смерці | Лондан |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Лондан |
Найважнейшыя пабудовы |
Лонданская Нацыянальная галерэя Універсітэцкі каледж Лондана |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Уілкінс (англ.: William Wilkins; 31 жніўня 1778, Норыдж — 31 жніўня 1839, Лондан) — англійскі архітэктар і археолаг, член Каралеўскай Акадэміі мастацтваў.
У. Уілкінс з'яўляўся прадстаўніком класіцызму ў архітэктуры. Ён нарадзіўся ў заможнай сям'і, яго бацька быў кіраўніком будаўнічай кампаніі. Адукацыю Уільям атрымаў у Кембрыджскім універсітэце. Паміж 1804 і 1807 гадамі падарожнічаў па Грэцыі, Турцыі, Паўднёвай Італіі; ён публікуе нататкі па класічнай і гатычнай архітэктуры. У паездках яго суправаджае італьянскі мастак Агасціна Агліа. Падчас сваіх падарожжаў Уілкінс збірае археалагічную калекцыю, а ў 1807 годзе выходзіць у свет яго праца «Антычныя помнікі Вялікай Грэцыі», упрыгожаная ілюстрацыямі А. Агліа.
У.Уілкінс пабудаваў у класічным, неа-грэчаскім стылі Даўнінг-каледж у Кембрыджы (1805-20), будынак Каралеўскага тэатра ў Беры-Сент-Эдмендс (1819), Універсітэцкі каледж Лондана (1825-32), Ёркшырскі музей (1830).
З яго прац у гатычным стылі варта адзначыць Кінгс-Каледж, Трыніці-Каледж і Корпус Крысці-Каледж у Кембрыджы. Найбольш вядомае са збудаванняў, збудаваных У.Уілкінсам — будынак Лонданскай Нацыянальнай галерэі (1838).