Уільям Шэтнер | |
---|---|
William Shatner | |
Імя пры нараджэнні | Уільям Алан Шэтнер |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | Манрэаль, Квебек, Канада |
Грамадзянства | Канада |
Жонка | Elizabeth Martin[d] |
Дзеці | Melanie Shatner[d], Lisabeth Shatner[d] і Leslie Carol Shatner[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1950 — наш час |
Узнагароды |
«Эмі» (2004, 2005) «Залаты глобус» (2005) |
IMDb | ID 0000638 |
williamshatner.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Шэтнер (англ.: William Shatner; нар. 22 сакавіка 1931, Манрэаль, правінцыя Квебек, Канада)[1] — канадскі акцёр і пісьменнік. Ён стаў вядомым ва ўсім свеце дзякуючы згулянай ім ролі Джэймса Тыберыя Кірка, капітана зоркалёта «Энтэрпрайз», у серыялах «Зорны шлях» (1966—1969), «Зорны шлях» (анімацыйным) і сямі наступных мастацкіх фільмах «Зорны шлях». Шэтнер напісаў серыю кніг, дзе распавядаў пра тое, як іграў свайго героя капітана Кірка і што адбывалася на здымках кінаэпапеі «Зорны шлях», а таксама быў суаўтарам некалькіх раманаў, якія ўвайшлі ў сусвет «Зорнага шляху». Ён напісаў серыю навукова-фантастычных раманаў пад назвай «Вайна тэк», па якіх былі напісаны сцэнарыі для тэлебачання.
Шэтнер таксама іграў галоўную ролю вопытнага сяржанта паліцыі ў тэлесерыяле «Ці Джэй Хукер» з 1982 па 1986 год. Ён — музыкант, аўтар, прадзюсар, рэжысёр і вядомы рэкламнік. З 2004 па 2008 год ён здымаўся ў ролі адваката Дэні Крэйна ў тэлевізійнай драме «Юрысты Бостана», за якую атрымаў прэмію «Эмі» і «Залаты глобус». У 2009 годзе Шэтнер агучваў галоўнага героя Дона Салманела Гавона у мультсерыяле «Гавоны»[2].
Першыя два шлюбы Уільяма, з Глорыяй Рэнд (ад яе трое дочак) і Марсі Лаферці Шэтнер, скончыліся разводамі. Яго трэцяя жонка, Нерын Кід, загінула. У наш час жанаты ў чацвёрты раз на Элізабет Марцін.
Уільям Шэтнер у Вікіцытатніку | |
Уільям Шэтнер на Вікісховішчы |