Ферэнц Мюніх

Ферэнц Мюніх
міністр абароны Венгрыі[d]
12 лістапада 1956 — 1 сакавіка 1957
Папярэднік Пал Малетэр
Пераемнік Géza Révész[d]
ambassador of Hungary to Finland[d]
1949 — 1950
ambassador of Hungary to Bulgaria[d]
1950 — 1954
Папярэднік Sándor Keresztes[d]
Пераемнік József Gábor[d]
Hungarian ambassador to the Soviet Union[d]
1954 — 1956
ambassador of Hungary to Yugoslavia[d]
1956 — 1956
police chief captain[d] (Будапешт)
1946 — 1949
ambassador of Hungary to Mongolia[d]
1954 — 1956
прэм’ер-міністр Венгрыі
28 студзеня 1958 — 13 верасня 1961
Папярэднік Янаш Кадар
Пераемнік Янаш Кадар
member of Central Committee of the Hungarian Socialist Workers' Party[d]
29 чэрвеня 1957 — 29 лістапада 1967

Нараджэнне 18 лістапада 1886(1886-11-18)
Смерць 29 лістапада 1967(1967-11-29)[1] (81 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні венг.: Münnich Ferenc Nándor Ede
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Інтэнацыянальныя брыгады
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Order of Merit of Hungarian Freedom
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фе́рэнц Мю́ніх (венг.: Münnich Ferenc; 18 лістапада 1886, Шарыгееш[hu] — 29 лістапада 1967, Будапешт) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі (1958—1961).

У 1914 прызваны ў аўстра-венгерскую армію. У 1915 годзе узяты ў палон рускімі войскамі.

Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Томску, дзе ў 1917 годзе ўступіў у РКП (б).

У 1917 годзе Мюніх быў адным з арганізатараў венгерскай групы Расійскай камуністычнай партыі. Стварыў у Пермі інтэрнацыянальны атрад з венграў. Разам з часткамі Чырвонай Арміі змагаўся на Урале супраць белых.

У лістападзе 1918 года ён вярнуўся на радзіму. Пасля таго як 21 сакавіка 1919 года ў Венгрыі абвясцілі Савецкую ўладу, Ферэнц Мюніх прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Венгерскай Чырвонай Арміі і Чырвонай міліцыі.

Пасля падзення пралетарскай дыктатуры эміграваў у Аўстрыю, затым быў у Чэхаславакіі і Германіі, дзе вёў рэвалюцыйную работу сярод працоўных. У 19221936 гадах — на кіруючай гаспадарчай працы ў СССР.

Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у Іспаніі 19361939 гадоў. Быў камісарам батальёна Ракашы 13-й інтэрнацыянальнай брыгады.

У Вялікую Айчынную вайну ў шэрагах Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях пад Сталінградам.

Пасля 1945 года ў Венгрыі. Быў прызначаны начальнікам паліцыі Будапешт а. У 19491951 — пасланнік ВНР у Фінляндыі, у 19511954 — пасол у Балгарыі. У верасні 1954 — жніўні 1956 — пасол у СССР. У жніўні—лістападзе 1956 — пасол у Югаславіі.

У пачатку лістапада 1956 г., у перыяд барацьбы супраць паўстання ў Венгрыі ўдзельнічаў у стварэнні Венгерскага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада. У 1956 — міністр унутраных спраў ВНР. У лютым 1957 — студзені 1958 — міністр абароны ВНР. У 1958—1961 гадах — старшыня Савета Міністраў Венгерскай народнай рэспублікі.

У 19571965 — член Палітбюро ЦК ВСРП.

Імем Мюніха названая вуліца ў Томску. Намаляваны на венгерскай паштовай марцы 1986 года.

Зноскі

  1. Ferenc Münnich // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Geni.com — 2006.