Франсіс Понж | |
---|---|
фр.: Francis Ponge | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Francis Jean Gaston Alfred Ponge[1] |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1899[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1988[2][5][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Armand Ponge[d] |
Жонка | Odette Ponge[d] |
Дзеці | Armande Ponge[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэіст, пісьменнік, паэт, прафесар, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Франсіс Понж (фр.: Francis Ponge, поўнае імя — Франсіс Жан Гастан Альфрэд Понж фр.: Francis Jean Gaston Alfred Ponge); 27 сакавіка 1899, Манпелье — 6 жніўня 1988, Бар-сюр-Лу, дэпартамент Прыморскія Альпы) — французскі паэт і эсэіст.
Нарадзіўся ў старой пратэстанцкай сям’і, вучыўся на юрыста, потым перайшоў на філалагічны факультэт. Пачаў публікавацца з сярэдзіны 1920-х гадоў, у гэты час быў блізкі да сюррэалістаў. У 1937 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Францыі, у 1947 годзе выйшаў з яе шэрагаў.
У найбольш вядомай і праграмнай для аўтара кнізе пазасуб’ектыўнай, антырамантычнай лірыкі апісанняў і азначэнняў «На боку рэчаў» (1942) шукаў слоўны выраз для перадачы паўсядзённых рэчаў і стыхій (вада, цыгарэта, свечка, пчала і інш.), развіваючы фенаменалагічныя і, роднасныя філасофіі Сартра і Камю. Адстойваў своеасаблівы варыянт паэтычнага неакласіцызму (кнігі вершаў «Вялікі зборнік», 1961; «Новы зборнік», 1967; эсэ «У абарону Малерба», 1965). Аўтар мноства эсэ пра мастакоў, пачынаючы з майстроў барока і канчаючы сучаснікамі і сябрамі.