Франсіска дэ Кеведа | |
---|---|
Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 (24) верасня 1584[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1645[2][3][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | María Gómez de Santibáñez[d] |
Жонка | Esperanza de Mendoza[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст |
Кірунак | барока |
Жанр | сатыра, круцельскі раман |
Мова твораў | іспанская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсі́ска Го́мес дэ Кеведа-і-Сантыба́нес Вільле́гас (ісп.: Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas, 14 верасня 1580, Мадрыд — 8 верасня 1645, Вільянуэва-дэ-лос-Інфантэс, Габсбургская Іспанія) — празаік і паэт, буйнейшы іспанскі сатырык XVII.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Вальядалідзе знаходзіўся пры двары, дзе праславіўся дасціпансцю, вучонасцю і з’едлівымі сатырычнымі вершамі. У 1611 годзе пасля дуэлі вымушаны быў пакінуць радзіму, удзельнічаў у італьянскіх паходах. У Іспанію ён вярнуўся толькі пасля смерці Філіпа ІІІ, у 1621 годзе, а праз два гады атрымаў ганаровую пасаду каралеўскага сакратара, але ў 1639 г. быў абвінавачаны ў сачыненні памфлета супраць караля і яго ўлюбёнцаў, быў арыштаваны і правёў у турме чатыры гады. Ён выйшаў адтуль хворым і хутка сканаў.
Кеведа трагічна ўспрыняў заняпад краіны, усеагульнае разлажэнне нораваў, пануючыя ў грамадстве карысталюбства і эгаізм. Яго летрыльі, рамансы, сатырычныя санеты аздобленыя рэзкім пачуццём смутку і агіды. Толькі любоўныя санеты з’яўляюцца выключэннем: ў іх Кеведа не бязлітасны, а поўны прыкрасці. Аднак і ў яго любоўнай лірыцы вобраз смерці і разлажэння сустракаецца вельмі часта.
Аўтар круцельскага раману «Гісторыя жыцця прайдзісвета па імені дон Паблас» (1626), цыклу сацыяльна-палітычных памфлетаў «Сны» (1627), зборніка вершаў «Час адплаты, ці Свядомая Фартуна» (1638, выд. 1650).
Асобныя творы на беларускую пераклаў М. Шчур.