Франц Хогенберг | |
---|---|
нідэрл.: Frans Hogenberg | |
Дата нараджэння | 1535[1][2][…] ці 1538[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1590[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак-гравёр, картограф, мастак, гравёр па медзі, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Хо́генберг (Franz Hogenberg; 1535, Мехелен —1590, Кёльн) — фламандскі гравёр, мастак, картограф.
Сын мюнхенскага гравёра, які пасяліўся ў Мехелене. (Фландрыя). Вучыўся і працаваў у Англіі, Антверпене, супрацоўнічаў з Абрагамам Артэліем, гравіраваў карты для першага геаграфічнага атласа Theatrum Orbis Terrarum (у тым ліку «карту Віда-Ляцкага»). У 1570 годзе ўцёк у Кёльн ад рэлігійных пераследаў, у 1572 годзе разам з кёльнскім тэолагам Георгам Браўнам заснаваў шматтомную серыю «Гарады зямнога свету» (Civitates Orbis Terrarum; апошні, шосты том выйшаў у 1618 годзе) — збор выяваў найважнейшых гарадоў свету, дзякуючы якой заходнееўрапейскі чытач упершыню пазнаёміўся з відарысамі некаторых гарадоў ВКЛ: Гродна, Вільні, Смаленска, гэтак званым Сігізмундавым планам Масквы і г. д. На картах і планах, створаных Хогенбергам ці пад яго рэдакцыяй, Белая Русь выступае як сінонім Маскоўскай дзяржавы.