Францішак Томашак

Францішак Томашак
чэшск.: František Tomášek
Герб
архібіскуп Пражскі[d]
20 снежня 1977 — 1991
Дыяцэзія Архідыяцэзія Прагі
Папярэднік Josef Beran[d]
Пераемнік Міласлаў Влк
кардынал
з 24 мая 1976
тытулярны біскуп
з 12 кастрычніка 1949
Дыяцэзія Q930888?
дапаможны біскуп
з 12 кастрычніка 1949
Дыяцэзія Оламаўцкая архідыяцэзія
каталіцкі архібіскуп
30 снежня 1977 — 27 сакавіка 1991
Дыяцэзія Архідыяцэзія Прагі
Папярэднік Josef Beran[d]
Пераемнік Міласлаў Влк
апостальскі адміністратар
з 18 лютага 1965
Дыяцэзія Архідыяцэзія Прагі

Адукацыя
Навуковая ступень прафесар
Дзейнасць багаслоў, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп, святар, catechist
Нараджэнне 30 чэрвеня 1899(1899-06-30)[1][2][…]
Смерць 4 жніўня 1992(1992-08-04)[1][2][…] (93 гады)
Пахаванне

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Францішак Томашак (чэшск.: František Tomášek; 30 чэрвеня 1899, Студзенка, Маравія — 4 жніўня 1992, Прага, Чэхаславакія) — чэхаславацкі кардынал, каталіцкі багаслоў, палітвязень19511954), архібіскуп пражскі з 30 снежня 1977 па 26 сакавіка 1991. Кардынал-святар in pectore з 24 мая 1976, з тытулам царквы Ss. Vitale, Valeria, Gervasio e Protasio з 27 чэрвеня 1977.

Францішак Томашак нарадзіўся 30 чэрвеня 1899 у мараўскім гарадку Студзенка (чэшск.: Studénka, ням.: Stauding) у сям’і настаўніка. У шэсць гадоў застаўся без бацькі, скончыў гімназію, у 1918 быў прызваны ў армію, але неўзабаве звольнены па хваробе (сухоты). Паступіў у семінарыю, 5 ліпеня 1922 пасвечаны архібіскупам Антанінам Кірылам Стоянам у сан святара. У 19401945 выкладаў у дыяцезіяльным багаслоўскім вучылішчы ў Оламаўцы. Займаўся катэхезай, а таксама катэхетыкай і педагогікай.

Тайна пасвечаны ў біскупы архібіскупам Оламаўцкім Ёзефам Матахам 14 кастрычніка 1949, які сам стаў біскупам трохі больш чым за год да гэтага; прызначаны дапаможным біскупам Оламаўца і тытулярным біскупам Бутуса. У якасці свайго біскупскага дэвіза абраў фразу лац.: «Laxabo rete!» («Буду раскідваць сеткі»).

23 ліпеня 1951 арыштаваны камуністычнымі ўладамі і без суда адпраўлены ў канцлагер для святароў у Жэліве (чэшск.: Želiv). Працаваў на каменяломні. Выпушчаны 28 мая 1954.

У 19541965 служыў святаром у Мораўскай Гузаве (чэшск.: Moravská Huzová), пры гэтым у 19621965 браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы (адзіны чэшскі біскуп, які прысутнічаў на ўсіх чатырох яго сесіях). 18 лютага 1965 прызначаны апостальскім адміністратарам Прагі (архібіскуп пражскі, Ёзеф Беран, быў у 1965 абраны кардыналам, і ўлады дазволілі яму выехаць у Рым пры ўмове, што ён ужо не вернецца ў Чэхаславакію).

24 мая 1976 Францішак Томашак абраны кардыналам in pectore (гэта значыць тайна, без абвяшчэння), 27 чэрвеня 1977 пра яго кардынальства абвешчана на кансісторыі, дзе, у прыватнасці, стаў кардыналам Ёзеф Ратцынгер. 30 снежня таго ж года ён прызначаны 34-м Архібіскупам пражскім. У 1978 годзе браў удзел у канклавах, на якіх былі абраны Папы Ян Павел I і Ян Павел II.

У 1989 кардынал Томашак падтрымаў аксамітную рэвалюцыю.

Пасля аксамітныя рэвалюцыі каталіцкая царква ў Чэхаславакіі вызвалілася ад кантролю з боку ўлад. У 1990 Чэхаславакію наведаў Папа Ян Павел II. Мара кардынала Томашка здзейснілася, і ён, быўшы ўжо ва ўзросце 90 гадоў, падаў прашэнне аб адстаўцы. 26 сакавіка 1991 яго прашэнне было задаволена. Пераемнікам кардынала Томашка быў прызначаны біскуп Міласлаў Влк.

Улетку 1992 кардынал Францішак Томашак быў шпіталяваны, а 4 жніўня 1992 сканаў. Пахаваны ў пражскім кафедральным саборы Св. Віта.

Зноскі

  1. а б Frantisek Tomasek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б František Tomášek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Evidence zájmových osob StB
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.