Фрэд Астэр (англ.: Fred Astaire; сапраўднае імя Фрэдэрык Аўстэрліц, англ. Frederick Austerlitz); 10 мая1899 — 22 чэрвеня1987) — амерыканскі акцёр, танцор, харэограф і спявак, зорка Галівуда, адзін з найвялікшых майстроў музычнага жанру ў кіно. Яго тэатральная і кінематаграфічная кар’ера ахоплівае перыяд у 76 гадоў, на працягу якога Астэр зняўся ў 31 музычным фільме. Яго імя часта згадваецца разам з імем Джынджэр Роджэрс, з якой ён зняўся ў 10 фільмах, што пераварочвалі жанр музычнай камедыі.