Філіп Вуянавіч

Філіп Вуянавіч
чарнагор.: Филип Вујановић, Filip Vujanović
Філіп Вуянавіч
Філіп Вуянавіч
Сцяг3-і Прэзідэнт Чарнагорыі
22 мая 2003 — 20 мая 2018
Папярэднік Міла Джуканавіч
Пераемнік Міла Джуканавіч
Сцяг4-ы Старшыня Скупшчыны Чарнагорыі
5 лістапада 2002 года — 19 мая 2003 года
Папярэднік Весна Перавіч
Пераемнік Ранка Крывакапіч
Сцяг2-і Старшыня Урада Чарнагорыі
5 лютага 1998 года — 5 лістапада 2002 года
Папярэднік Міла Джуканавіч
Пераемнік Драган Джуравіч (в.а.)
Міла Джуканавіч

Нараджэнне 1 верасня 1954(1954-09-01) (70 гадоў)
Бялград, НРС, ФНРЮ
Імя пры нараджэнні сербск.: Филип Вујановић
Жонка жанаты
Дзеці сын: Даніла,
дочкі: Таццяна і Ніна[1]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя Бялградскі ўніверсітэт
Прафесія юрыст
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Узнагароды
ордэн «Стара планіна» Ордэн Князя Данііла I
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фі́ліп Ву́янавіч (чарнагор.: Филип Вујановић, Filip Vujanović [fîlip ʋǔjanɔʋit͡ɕ]; нар. 1 верасня 1954, Бялград, НРС, ФНРЮ) — прэзідэнт Чарнагорыі (20032018).

У 1978 годзе скончыў курс юрыдычнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.

З сакавіка 1978 года па лістапад 1980 года — супрацоўнік муніцыпальнай і акруговай пракуратуры ў Бялградзе.

З лістапада 1980 года па студзень 1981 года — сакратар суда ў акруговым судзе Цітаграда.

У 19821993 гадах займаўся адвакацкай дзейнасцю.

З сакавіка 1993 года па май 1995 года — міністр юстыцыі Чарнагорыі.

У 1995—1998 гадах — міністр унутраных спраў Чарнагорыі.

З 5 лютага 1998 года па 5 лістапада 2002 года — Старшыня Урада Чарнагорыі.

З 5 лістапада 2002 года — старшыня Скупшчыны Чарнагорыі.

11 мая 2003 года абраны Прэзідэнтам Чарнагорыі.

З 22 мая 2003 года — прэзідэнт Чарнагорыі.

У маі 2006 года была абвешчана незалежнасць Чарнагорыі.

7 красавіка 2013 года — на выбарах набраў 51,2 % галасоў і быў пераабраны прэзідэнтам на новы тэрмін.

  • Лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў «За выдатную дзейнасць па ўмацаванні адзінства праваслаўных народаў. За сцвярджэнне і прасоўванне хрысціянскіх каштоўнасцей у жыцці грамадства» імя Найсвяцейшага Патрыярха Алексія II за 2008 год (Расія, 2009 год)[2].

Жанаты, трое дзяцей. Сын — Даніла, дочкі — Таццяна і Ніна[1].

Зноскі