Жак Філіп Леклерк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Philippe Leclerc de Hauteclocque | |||||||
![]() Леклерк у 1943 годзе | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жан Седзіль | ||||||
Пераемнік | Жорж д' Аржэнліе | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 лістапада 1902 |
||||||
Смерць |
28 лістапада 1947 (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Philippe François Marie de Hauteclocque | ||||||
Дзеці | Henri Leclerc de Hauteclocque[d] | ||||||
Веравызнанне | Catholic[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1924—1947 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Францыі[d] | ||||||
Званне | Маршал Францыі (пасмяротна) | ||||||
Бітвы | Другая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
![]() |
Жак Філіп Леклерк (поўнае імя Жак Філіп Леклерк, граф дэ Атклок, фр.: Philippe Leclerc, comte de Hauteclocque, /ləklɛʁ də otklok/; 22 лістапада 1902, Белуа-Сен-Леанар, Францыя — 28 лістапада 1947, Бешар, Алжыр) — французскі генерал часоў Другой сусветнай вайны, маршал Францыі (1952, пасмяротна).
З арыстакратычнага графскага роду, вядомага з XIII стагоддзя. Прамыя продкі роду Атклокаў удзельнічалі ў Крыжовых паходах, бітве пры Фантэнуа, Напалеонаўскіх войнах. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1924). Службу пачаткаў у 5-м кірасірскім палку ў Мозелі, затым быў пераведзены ў 8-ы полк спагі ў Марока.
Пазней служыў інструктарам афіцэрскай школы і ў складзе 1-га афрыканскага конна-егерскага палка. Пасля пачатку вайны ў верасні 1939 года быў адкліканы ў Францыю.
У складзе «Змагарнай Францыі», як і шматлікія камандзіры, чые сем'і засталіся ў акупаванай Францыі, выкарыстоўваў псеўданім — «Леклерк», пасля вайны далучаны да сапраўднага прозвішча. У снежні 1942 — студзені 1943 гадоў правёў французскія войскі ад возера Чад да Трыпалі, для ўдзелу злучэнняў у Туніскай кампаніі.
У 1944 годзе камандаваў французскімі войскамі падчас высадкі саюзнікаў у Нармандыі.
У 1945 годзе быў адпраўлены ў Індакітай, але неўзабаве падаў у адстаўку, нездаволены дзяржаўнай падтрымкай яго баявых аперацый супраць В'етміня.
У 1947 годзе, інспектуючы французскія часткі ў Паўночнай Афрыцы, разбіўся на самалёце над Алжырам.