Хайдударагская архідыяцэзія | |
---|---|
Archieparchia Haidudoroghensis | |
візантыйскі абрад | |
Галоўны горад | Дэбрэцэн |
Краіна | Венгрыя |
Дата заснавання | 8 чэрвеня 1912 |
Кафедральны сабор | Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы |
Мітраполія | Hungarian Greek Catholic Church[d] і Metropolis of Hajdúdorog (Hungarian Greek Catholic Church)[d] |
Дыяцэзіі-суфраганы | Мішкальцкая і Ньірэдзьхазская |
Парафій | 125 |
Іерарх | Péter Fülöp Kocsis[d] |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі |
|
Колькасць каталікоў | 270.000 |
Афіцыйны сайт | hd.gorogkatolikus.hu |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хайдударагская архідыяцэзія (лац.: Archieparchia Haidudoroghensis) — архідыяцэзія Венгерскай каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Дэбрэцэн, Венгрыя. У Хайдударагскую мітраполію ўваходзяць Мішкальцкая і Ньірэдзьхазская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Хайдударагскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Хайдудараг.
Перадумовамі ўтварэння Хайдударагскай дыяцэзіі сталі дзеянні мукачэўскага біскупа Стэфана Панкавіча, які падтрымліваў палітыку мадзьярызацыі русінскага народа. У 1870 годзе ён на Будапешцкім царкоўным кангрэсе абвясціў пра вяршэнства лацінскай царквы над Мукачэўскай епархіяй. Пазней ён вылучыў паўднёвы рэгіён Мукачэўскай епархіяй з цэнтрам у горадзе Хайдудараг у асобны вікарыят, дзе ўвёў набажэнства на венгерскай мове. 8 чэрвеня 1912 года Рымскі Папа Пій X выдаў булу «Christifideles graeci», якой на аснове паўднёвага вікарыята Мукачэўскай епархіі заснаваў самастойную Хайдударагскую дыяцэзію візантыйскага абраду з падпарадкаваннем лацінскай Эстэргамскай мітраполіі (сёння — Эстэргамска-Будапешцкая архідыяцэзія). Да Хайдударагскай дыяцэзіі адышла частка тэрыторыі Клуж-Напоцкай і Арадзьскай дыяцэзій і Эстэргамскай і Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзій.
9 красавіка 1934 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў, улічваючы вынікі Трыянонскага дагавора, выдала дэкрэт «Apostolica sedes», якім перадала 67 румынскамоўных прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі Румынскай каталіцкай царквы, у прыватнасці 35 прыходаў Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзіі, 22 прыходы Арадзьскай дыяцэзіі і 10 прыходаў Марамурэшскай дыяцэзіі.
5 сакавіка 2011 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў выпусціла дэкрэт «Ut aptius spirituali», якім перадала 29 прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі апостальскаму экзархату Мішкальца.
20 сакавіка 2015 года пры рэарганізацыі царкоўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных структур Хайдударагская дыяцэзія была ўзведзена ў ранг мітраполіі з суфраганнымі Мішкальцкай і Ньірэдзьхазскай дыяцэзіямі. Пры гэтым у гэты ж дзень новаўтвораная Ньірэдзьхазская дыяцэзія атрымала частку тэрыторыі старой Хайдударагскай дыяцэзіі[1]. Кафедра мітраполіі была перанесена ў горад Дэбрэцэн.