Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Жыванілду Віейра ды Соза | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 ліпеня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Бразілія Японія |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Атлетыку Мінейру | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жывані́лду Віе́йра ды Со́за[5] (парт.: Givanildo Vieira de Souza), больш вядомы як Халк (англ.: Hulk; нар .25 ліпеня 1986, Кампіна-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік клуба «Атлетыку Мінейру» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Жыванілду Віейра ды Соза, больш вядомы як Халк, бо быў празваны так сваім бацькам у дзяцінстве за тое, што вельмі любіў пераймаць аднайменнага персанажу коміксаў[6], пачаў сваю футбольную кар’еру ў бразільскай «Віторыі», падпісаўшы кантракт з гэтай камандай у 16 гадоў. У гэтай камандзе футбаліст спачатку выступаў на левым флангу абароны, затым у паўабароне і толькі потым у нападзе. Першай гульнёй футбаліста стаў таварыскі матч супраць «Флуміненсі»[7]. Дэбютны матч Халка за асноўны склад «Віторыі», 19 верасня 2004 года супраць «Інтэрнасьянала», гэтак і застаўся адзіным афіцыйным, праведзеным футбалістам за клуб.
У лютым 2005 года Жыванілду быў набыты японскім клубам «Кавасакі Франтале». У Японіі ігрок яшчэ двойчы мяняў клуб, стала заігрываючы ў кожным з іх. 26 ліпеня 2008 года Халк падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім «Порту». Сума трансфера склала 5,5 млн еўра. Партугальскі клуб выкупіў толькі 50% правоў на іграка, астатнімі правамі валодаў клуб з Уругвая «Рэнтыстас» і аргенцінская інвестыцыйная кампанія[8].
У сезоне 2010/11 Халк стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі, запісаўшы на свой рахунак 23 мячы, 7 з якіх правёў з пенальці; яшчэ 5 галоў бразілец забіў у Лізе Еўропы. Паводле вынікаў сезона Халк быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі. У маі клуб выкупіў 40% правоў на іграка, якія належалі «Рэнтыстасу», за 13,5 млн еўра і падоўжыў кантракт з футбалістам да 30 чэрвеня 2016 года[9].
3 верасня 2012 года Халк перайшоў у «Зеніт». Сума трансферу склала 40 млн еўра[10]. Паводле інфармацыі RTP і агента футбаліста агульная сума пераходу склала 60 млн, з якіх 40 млн даставалася «Порту», 9 млн — «Рэнтыстасу», які валодаў 15% трансферу іграка[11], 5 % сумы атрымаў клуб, які выхаваў іграка, а тыя грошы, што засталіся, гэта значыць больш за 10 млн еўра, — сам футбаліст і яго агент[12].
У чэрвені 2016 года быў прададзены ў кітайскі клуб «Шанхай СІПГ»[13]. У студзені 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да «Атлетыку Мінейру»[14].
Халк дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі ў Досе, калі паўднёваамерыканскія ігракі атрымалі перамогу з лікам 1:0[15]. 26 мая 2012 года ён забіў свае першыя два галы за зборную ў пераможным матчы супраць зборнай Даніі (3:1)[16].
«Порту»:
«Зеніт»:
«Шанхай СІПГ»:
«Атлетыку Мінейру»: