Ханс Гюнтэр Адольф Фердынанд фон Клюгэ | |
---|---|
ням.: Hans Günther Adolf Ferdinand von Kluge | |
![]() | |
Мянушка | Разумны Ганс |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1882[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1944 (61 год) ці 19 жніўня 1944 (61 год) |
Месца смерці | |
Бацька | Max von Kluge[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1899—1944 |
Званне |
![]() |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
![]() |
![]() |
Ханс Гю́нтэр Адо́льф Фердына́нд фон Клю́гэ (ням.: Hans Günther Adolf Ferdinand von Kluge, 30 кастрычніка 1882, Позен, Германская імперыя, цяпер Познань, Польшча — 18 жніўня 1944, каля Клермон-на-Аргон, Францыя) — германскі военачальнік, генерал-фельдмаршал (1940).
Паходзіў з сям’і прускага ваеннага, які атрымаў у 1913 годзе дваранства. Па заканчэнні кадэцкага корпуса ў 1901 годзе паступіў на вайсковую службу ў артылерыю. У гады Першай сусветнай вайны афіцэр генштаба. З 1919 у рэйхсверы.
Пасля ўстанаўлення ў Германіі нацысцкай дыктатуры зрабіў хуткую кар’еру: у 1933 годзе прысвоена званне генерал-маёра, назначаны інспектарам войскаў сувязі; у 1934 генерал-лейтэнант, камандзір дывізіі і камандуючы 6-й ваеннай акругай; у 1938 генерал артылерыі, камандуючы 6-й групай сухапутных войск; у 1939 генерал-палкоўнік. У час германа-польскай вайны 1939 года, Французскай кампаніі 1940 года і пасля нападу на СССР камандаваў 4-й арміяй. З 16 снежня 1941 года галоўнакамандуючы групай армій «Цэнтр» на савецка-германскім фронце. 12 кастрычніка 1943 года цяжка пацярпеў у выніку дарожна-транспартнага здарэння, быў вызвалены ад пасады, да ліпеня 1944 знаходзіўся на лячэнні. Пасля выпіскі са шпіталя прызначаны галоўнакамандуючым германскімі войскамі ў Заходняй Еўропе.
16 жніўня 1944 года адхілены ад пасады па падазрэнні ў датычнасці да змовы супраць Гітлера 20 ліпеня 1944 года. Выкліканы ў стаўку, па дарозе скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы яд (па іншай версіі — арыштаваны і забіты з інсцэніроўкай самагубства). У перадсмяротным лісце А. Гітлеру запэўніваў яго ў сваёй адданасці і заклікаў заключыць мір з заходнімі дзяржавамі.
Пахаваны ў г. Бёне (цяпер у межах г. Ратэнаў, зямля Брандэнбург), дзе ў 1930 годзе набыў маёнтак. Пасля вайны труп быў выняты з магілы невядомымі, яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена.