Хасэ Марыя Аснар Лопес (ісп.: José María Aznar López; 25 лютага 1953) — іспанскі палітык, член Народнай партыі. Прэм’ер-міністр Іспаніі з 5 мая 1996 па 17 красавіка 2004 года.
Нарадзіўся ў Мадрыдзе 25 лютага 1953 ў сям’і дырэктара буйной газеты правага кірунку «Эль Соль». Скончыў Мадрыдскі ўніверсітэт Камплутэнсэ. Працаваў інспектарам у падаткавай службе ў 1970-х — пачатку 1980-х гадоў. У пачатку 1970-х гадоў зацікавіўся палітыкай.
У 1984 годзе быў абраны ў картэсы ад Авілы. У 1987 годзе стаў лідарам рэгіянальнага аддзялення праваліберальнай партыі «Народны альянс» у Кастыліі і Леонэ і атрымаў пасаду кіраўніка ўрада гэтай аўтаноміі.