Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Хаўер Эрнандэс Балькасар | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Чычарыта (ісп.: Chicharito, Гарошак) | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 чэрвеня 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Мексіка | |||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Лос-Анджэлес Гэлаксі | |||||||||||||||||||||
Нумар | 14 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаўер Эрнандэс Балькасар (ісп.: Javier Hernández Balcázar; нар. 1 чэрвеня 1988, Гвадалахара, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і нацыянальнай зборнай Мексікі, у якой рэгулярна ўдзельнічае на буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» (ісп.: Chicharito — гарошына), якая выкарыстоўваецца ў якасці надпісу на яго кашулі. З’яўляецца выхаванцам мексіканскага клуба «Гвадалахара».
Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадалахары» ва ўзросце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадалахары» ў матчы Апертуры супраць клуба «Некакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матча, а ўжо праз пяць хвілін забіў чацвёрты гол сваёй каманды.
8 красавіка 2010 года Эрнандэс падпісаў кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд»[3]. 27 мая 2010 года ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў іграком клуба[4]. 28 ліпеня 2010 года Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клуб, замкнуўшы пас Дарэна Флетчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену Уэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася з лікам 3:0 на карысць «чырвоных д’яблаў»[5].
1 верасня 2014 года Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдскі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт іграка ў канцы сезона[6]. Дапамог «Рэалу» прайсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, стаўшы аўтарам адзінага гола ў чвэрцьфінальным супрацьстаянні з «Атлетыка». У маі 2015 года вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд» пасля таго, як «Рэал» адмовіўся набыць нападніка.
Пачатак сезона 2015/16 правёў у складзе манчэстэрскага клуба, а 31 жніўня 2015 года афіцыйна стаў іграком нямецкага «Баера», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У складзе «Баера» стаў асноўным нападнікам і ў сезонах 2015/16 і 2016/17 станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды, таксама пяць разоў прызнавася іграком месяца ў Бундэслізе.
У ліпені 2017 года вярнуўся ў Англію, падпісаўшы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» тэрмінам на тры гады. Сума трансферу склала 16 млн фунтаў[8].
У верасні 2019 года перабраўся ў «Севілью», падпісаўшы трохагадовы кантракт[9]. У студзені 2020 года перайшоў у «Лос-Анджэлес Гэлаксі» за 9+3 млн еўра, што стала трансферным рэкордам гэтага клуба[10].
Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мексікі 30 верасня 2009 года ў матчы супраць зборнай Калумбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 года ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мексікі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце свету 2010, а таксама ў турніры Залатога кубка КАНКАКАФ і Кубку канфедэрацый 2013 года. Эрнандэс з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Мексікі ўсіх часоў.
«Гвадалахара»
«Манчэстэр Юнайтэд»
«Рэал Мадрыд»
Мексіка