Хенінг Манкель | |
---|---|
шведск.: Henning Mankell | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Henning Georg Mankell |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, дзіцячы пісьменнік, аўтар дэтэктываў, сцэнарыст, кінарэжысёр, праваабаронца |
Дата нараджэння | 3 лютага 1948[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2015[4][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ivar Mankell[d] |
Жонка | Eva Bergman[d] |
Дзеці | Jon Mankell[d] |
Узнагароды і прэміі |
Шкляны ключ (1992) Golden Feather[d] (2008) Nils Holgersson Plaque[d] (1991) Corine Literature Prize[d] (2001, 2008) Gumshoe Awards[d] (2005) прэмія Астрыд Ліндгрэн[d] (1996) August Prize[d] (1995) Crimezone Thriller Awards[d] (2005) Аўтар года[d] (1997) Ripper Award[d] (2008) CWA International Dagger[d] (2018) прэмія Марціна Бека[d] (2001) Q130553019? (2010) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хенінг Манкель (швед. Henning Mankell, 3 лютага 1948, Стакгольм — 5 кастрычніка 2015, Гётэбарг) — шведскі тэатральны рэжысёр і пісьменнік, аўтар дэтэктыўных раманаў пра камісара Курта Валандэра.
Хенінг Манкель нарадзіўся ў Стакгольме. Праз год пасля нараджэння хлопчыка яго бацькі развяліся. Дзіця засталося з бацькам, які служыў суддзёй.
Актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць вайны ў В'етнаме і рэжыму апартэіду ў ПАР. У 1970-я ён пераехаў у Нарвегію, дзе далучыўся да Працоўнай камуністычнай партыі, якая стаяла на пазіцыях мааізму. Тады ж пабачылі свет яго першыя раманы. З пачатку 70-х гадоў Манкель падарожнічаў па афрыканскіх краінах. Ён нейкі час жыў у Замбіі, Зімбабвэ, Мазамбіку, займаўся дабрачыннай дзейнасцю.
У 1991 годзе Хенінг Манкель выдаў першую кнігу пра камісара Валандэра «Безаблічныя забойцы». У Швецыі гэты дэтэктыў, напісаны ў жанры нуар, адразу стаў папулярным і атрымаў некалькі прэстыжных прэмій. У іншых краінах пра Манкеля і яго героя загаварылі толькі пасля трэцяга рамана, «Белая ільвіца».
Яго кнігі былі глыбокія з сацыяльнага пункту гледжання. Злачынствы ў іх былі вынікам хвароб сучаснага грамадства: праблем мігрантаў, тэрарызму і экстрэмізму, рэлігійнага фанатызму, збяднення насельніцтва. Валандэр жыве і працуе ў невялікім шведскім мястэчку, пакутуе на алкагалізм і павінны быў ужо даўно зненавідзець увесь чалавечы род, аднак штодня сутыкаючыся з жорсткасцю і гвалтам, застаецца гуманістам і робіць сваю справу.
Раманы пра шведскага камісара былі экранізаваныя. Найбольш удалымі лічацца серыялы, знятыя шведскім тэлебачаннем. Высокія ацэнкі атрымаў таксама серыял, зняты Бі-Бі-Сі. Ролю Валандэра ў ім выканаў папулярны акцёр Кенэт Брана.
У апошнія гады Хенінг Манкель жыў пераважна ў Мазамбіку, вяртаючыся на лета ў Швецыю. З 1998 года быў жанаты з дачкой шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана.