Хрэнавы грыб |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hebeloma crustuliniforme (Bull.) Quél. 1872
|
Сінонімы |
---|
- Agaricus crustuliniformis Bull. 1787 basionym
- Hebelomatis crustuliniformis (Bull.) Earle 1909
- Agaricus ossa J.F. Gmel. 1792
|
|
Хрэ́навы грыб, валуй несапраўдны, гебелома корачкападобная (Hebeloma crustuliniforme) — ядавіты шапкавы базідыяльны грыб сямейства Страфарыевыя (Strophariaceae) (раней адносіўся да павуціннікавых (Cortinariaceae)).
Шапка пукатая, потым распасцёртая, слізістая, гліністая, бледная, дыяметрам 3—8 см. Пласцінкі прырослыя, частыя, вузкія, з няроўным краем і кроплямі вадкасці, брудна-бурыя. Ножка амаль роўная, злёгку патоўшчаная ўнізе, белаватая, даўжынёю 4—7 см. Мякаць вадзяністая, белая, горкая, з пахам рэдзькі або хрэну (адсюль назва). Споры эліпсоідныя, жаўтаватыя.
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лясах і парках з ліпеня па верасень.
Ядавіты грыб.