Хуан Грыс | |
---|---|
ісп.: Juan Gris | |
Імя пры нараджэнні | José Victoriano González-Pérez |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1927[1][2][…] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік, ілюстратар, архітэктурны чарцёжнік, сцэнограф, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | нацюрморт |
Вучоба | Мадрыдская школа мастацтваў і рамёстваў |
Мастацкі кірунак | кубізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуáн Грыс (ісп.: Juan Gris, сапраўднае імя ісп.: José Victoriano González-Pérez, 23 сакавіка 1887, Мадрыд — 11 мая 1927, Булонь-Біянкур) — іспанскі мастак і скульптар, адзін з заснавальнікаў кубізму.
Вучыўся ў Мадрыдскай школе мастацтваў і рамёстваў, супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі. У ранніх працах адчувальна ўплыў мадэрну. У 1906 г., адразу пасля заканчэння вучобы ў Мадрыдзе пераехаў у Парыж, доўгі час жыў на Манмартры ў Бато-Лавуары; пазнаёміўся з Мацісам, Мадыльяні (які напісаў яго партрэт, 1915), Лежэ, Пабла Пікаса і Бракам, а таксама з паэтам Максам Жакобам. Асноўны жанр яго жывапісу — нацюрморт. Першая і адна з найбольш удалых маляўнічых прац Грыса — «Амаж Пікаса» — была выстаўлена ў 1912 г. у Барселоне. У 1914—1918 гадах эвалюцыянаваў ад аналітычнага кубізму да сінтэтычнага. Першая персанальная выстаўка Грыса адбылася ў 1919 у Парыжы, за ёй рушылі ўслед экспазіцыі ў Берліне (1923) і Дзюсельдорфе (1925).
У 1922—1924 супрацоўнічаў з Сяргеем Дзягілевым і яго балетнай трупай, займаўся кніжнай ілюстрацыяй (кнігі Апалінера, Рэвердзі, Уідобра). Выкарыстоўваў гуаш і акварэль, эксперыментаваў з тэхнікай калажу (з 1913). Сябраваў з П'ерам Рэвердзі, Г. Стайн.