Цвяра́чус [ 3] (літ. : Tverečius ), традыцыйная беларуская назва — Цверач [ 4] — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы . Адміністрацыйны цэнтр Цвярачускай сянюніі . Размешчана на ўсход ад Ігналіны , каля граніцы з Беларуссю (праходзіць па Дзісне ).
Касцёл, 1915—1918 гг.
Першы пісьмовы ўспамін пра Цверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгусцінаў. Таго ж года тут збудавалі мураваны касцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цверач увайшоў у склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства . У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштара аўгусцінаў з новым касцёлам.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Цверач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі , у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. На 1866 год тут было 18 двароў.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Цверач занялі войскі Германскай імперыі .
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі . 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР [ 5] . У 1920 годзе Цверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы , у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі .
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Цверач Літве.
XIX стагоддзе : 1866 год — 247 чал., з іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 іўдзеяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[ 6]
Капліца
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1905—1925)
Могілкі: капліца
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар аўгусцінаў (1662)
Зноскі
↑ Тверецъ . Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона , Т. 32А (64) : Тай — Термиты. С.-Петербургъ, 1901., 708 c. (руск.)
↑ а б Тверечь . Географическо-статистический словарь Российской Империи , T. 5 (Таарджалъ — Яя). СПб, 1885, C. 63
↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4 .
↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка , Зміцер Санько . — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1 .
↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.) . — Warszawa, 1892. S. 683 .
↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.) . — Warszawa, 1892. S. 683 .
↑ Tverečius. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija (літ.) ( бел. , T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 590 psl.
↑ Tverečius. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija , XI t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.XI: Šternbergo-Vaisius, 495 psl. (літ.)
↑ Tverečius. Tarybų Lietuvos enciklopedija [lt] , T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 362 psl. (літ.)
Цэнтр Вёскі Хутары